Аўтобус з беларускімі турыстамі перакуліўся раніцай 5 ліпеня недалёка ад польскага горада Тэрэспаль. Пра інцыдэнт паведамілі падпісчыкі тэлеграм-канала «Граница Беларусь — ЕС».
«Будзьце акуратныя, толькі ад’ехаў ад мяжы аўтобус і лёг у кювет», — напісаў сведка.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у аўтобусе ехала 49 чалавек, 11 з якіх былі шпіталізаваныя. Яшчэ 17 пасажырам дапамогу аказалі на месцы.
Карыстальнікі паведамляюць, што аўтобус гомельскі. Ён накіроўваўся ў Модлін — аэрапорт пад Варшавай.