Опубликовано 7 жнiўня 2024 у 09.53
Адрес в интернете: https://zerkaloby.xyz/news/accidents/75220.html    

У Мінску праз залеву затапіла паркінг, ГЦ, двары і дарогі. Транспарт спыняўся на паўтары гадзіны

У Мінску падчас моцнай залевы 6 жніўня выпала траціна месячнай нормы ападкаў. У МНС расказалі пра наступствы: некалькі лакацый у горадзе затапіла, грамадскі транспарт ездзіў у абыход і з перабоямі.

Ливень в Минске 6 августа. Скриншот: TikTok/yolkadog
Залева ў Мінску 6 жніўня. Скрыншот: TikTok/yolkadog

Падчас моцнага дажджу, які ішоў у Мінску з 15.00 да 18.00 у аўторак, выпала да 23 мм ападкаў пры сярэднямесячнай норме 71 мм. У Кастрычніцкім, Маскоўскім, Першамайскім, Фрунзенскім і Цэнтральным раёнах падтапіла дзевяць участкаў дарог, падземны паркінг, гандлёвы цэнтр і двор шматпавярховіка.

Пацярпелых няма. Работнікі МНС і камунальнікі ліквідавалі наступствы падтапленняў.

Паводле інфармацыі «Мінсктранса», праз умовы надвор’я зафіксавалі 14 выпадкаў прыпынення руху (да 1 гадзіны 31 хвіліны) грамадскага транспарту, транпарт скіроўвалі на аб’язныя маршруты.

Адзначым, што ў сераду ў асобных раёнах Беларусі таксама чакаюцца навальніцы.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO