Опубликовано 20 жнiўня 2024 у 11.53
Адрес в интернете: https://zerkaloby.xyz/news/accidents/76237.html    

У мінскай навучальнай установе сам сабой загарэўся ўцяпляльнік у падвеснай столі — прычына вас здзівіць

У Мінску ў фае навучальнай установы, закрытай на капрамонт, здарылася задымленне — гэта сам па сабе затлеў уцяпляльнік у падвеснай столі. Нечаканую прычыну таго, што здарылася, «Мінск-Навінам» назвалі судовыя эксперты.

Пожарные ликвидируют задымление в минском учреждении образования. Фото: "Минск-Новости"
Пажарныя ліквідуюць задымленне ў мінскай установе адукацыі. Фота: «Мінск-Навіны»

Раніцай работніца ўстановы адукацыі, закрытай на капітальны рамонт, убачыла лёгкае задымленне ў фае і паведаміла ратавальнікам. Тыя выявілі тленне ўцяпляльніка ў падвеснай столі з ДВП-плітаў. Узоры матэрыялу адправілі на экспертызу.

— Падчас даследавання эксперт выявіў, што ва ўнутраным аб’ёме фрагментаў ДВП ўтрымліваюцца сляды жыццядзейнасці мікраарганізмаў у выглядзе грыбку і цвілі зялёнага колеру. Улічваючы месца размяшчэння ачагоў тлення, абмежаваны доступ у зону тлення, а таксама выключэнне іншых небяспечных крыніц запальвання, ён прыйшоў да высновы, што непасрэднай (тэхнічнай) прычынай задымлення стала мікрабіялагічнае самазагаранне, — расказала афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення ДКСЭ па Мінску Ганна Барышнікава.

Паводле спецыялісткі, такое ўзгаранне характэрнае для арганічных дысперсных і валакністых матэрыялаў, усярэдзіне якіх магчымая жыццядзейнасць мікраарганізмаў. Іх першаснае саманаграванне адбываецца за кошт цяпла, што выдзяляецца мікраарганізмамі, а выкліканае ім павышэнне тэмпературы спрыяе паскарэнню экзатэрмічнай рэакцыі, якая можа скончыцца ўзнікненнем гарэння ў самай нагрэтай частцы аб’ёму.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO