Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  2. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  3. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  4. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  5. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  6. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  7. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  8. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  9. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  10. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  11. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  12. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  13. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  14. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
Читать по-русски


Пажар плошчай тысяча квадратных метраў разгарэўся 26 жніўня на нафтазаводзе «Газпрамнафта-ОНПЗ» у расійскім Омску. Як пішуць мясцовыя тэлеграм-каналы, гэтаму папярэднічаў моцны выбух.

Вдалеке на фото видно пламя от пожара на Омском НПЗ. 26 августа 2024 года, Россия. Фото: theins.ru
Удалечыні на фота відаць полымя ад пажару на Омскім НПЗ. 26 жніўня 2024 года, Расія. Фота: theins.ru

Як расказаў тэлеграм-канал Baza са спасылкай на відавочцаў, «перад пажарам быў гучны гук: затрэсліся дамы і задрыжалі вокны».

«З устаноўкі АВТ-11, якая прызначаная для раздзялення нафты на фракцыі і наступнай іх перапрацоўкі, ішоў агонь», — піша выданне.

Інфармагенцтва ТАСС паведаміла, што на Омскім НПЗ «адбылося ўзгаранне тэхналагічнага абсталявання». У выніку інцыдэнту пацярпелі два чалавекі. Ім аказалі дапамогу на месцы.

Губернатар Омскай вобласці Віталь Хацэнка заявіў, што сітуацыя на НПЗ пад кантролем, высвятляюцца прычыны інцыдэнту. Прадпрыемства працуе ў штатным рэжыме.

«У сувязі з інцыдэнтам на нафтазаводзе паведамляю, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем. Спрацавалі сродкі аўтаматызаванага пажаратушэння і пажарныя службы аператыўна лакалізуюць пажар. Інфармацыя пра пацярпелых і прычыны інцыдэнту ўдакладняюцца», — напісаў расійскі чыноўнік у сваім тэлеграм-канале.

Омская пракуратура арганізавала праверку па факце ўзгарання на нафтазаводзе, піша Om1.ru.

Омскі НПЗ — найбуйнейшы ў Расіі. Яго магутнасць складае больш за 20 млн тон нафты ў год, а колькасць супрацоўнікаў перавышае 3,5 тысячы, паведамляе The Moscow Times.