Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  2. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  3. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  4. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  5. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  6. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  7. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  8. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  9. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  10. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  11. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  12. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  13. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  14. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
Читать по-русски


/

Уначы 14 лістапада ў Польшчы з’ехаў у кювет аўтобус з Гомеля. Унутры было шасцёра беларусаў, чатыры з іх трапілі ў бальніцу. Адна з пасажырак знаходзіцца там дагэтуль — у жанчыны расколіна ў шыйным пазванку. Пра гэта «Люстэрку» расказаў знаёмы сям'і.

Фото: Osp KSRG Łyszkowice
Наступствы ДТЗ з беларускім аўтобусам у Польшчы, 14 лістапада 2024 года. Фота: Osp KSRG Łyszkowice

Імя суразмоўцы змененае дзеля яго бяспекі.

У тую ноч беларуска ехала ў Польшчу да родных — у Вроцлаве ў яе жыве сын. Пра аварыю яе блізкія даведаліся ў чацвер, 14 лістапада, і прыехалі ў бальніцу як толькі змаглі.

— Калі ўсё адбылося, яна была ў свядомасці, не спала. Пачула з правага боку ўдар — прачнулася ўжо на зямлі, — расказвае знаёмы сям'і Ілля. — У паліцыі кажуць, асноўная версія — кіроўца заснуў і з’ехаў у кювет. І ў гэты момант яе выкінула праз бакавую шыбу, а аўтобус праехаў крыху далей.

Пасля таго як беларуску забрала хуткая, амаль суткі яе абследавалі: зрабілі рэнтген, КТ. На здымку знайшлі расколіну ў шыйным пазванку. На гэты момант жанчына застаецца ў бальніцы. Хутчэй за ўсё, там яна прабудзе яшчэ некалькі дзён, удакладняе суразмоўца.

— Цяпер яна ляжыць у хірургіі. Пяць рэбраў зламаныя, у пазванку расколіна, не можа садзіцца і ўставаць. Кансультаваліся з нейрахірургамі, ці рабіць аперацыю, але нібыта вырашылі, што пакуль не варта, — апісвае Ілля стан жанчыны. — Яна цяпер у свядомасці, але не можа нават паварушыцца. Ёй пастаянна балюча, даюць абязбольвальныя. Колькі часу спатрэбіцца на аднаўленне, пакуль незразумела.

Як паведаміў у пятніцу дырэктар «Гомельаблаўтатранса» Дзмітрый Старасценка, да пасажыра, які ўсё яшчэ застаецца ў польскай бальніцы, 15 лістапада павінныя прыехаць прадстаўнік перавозчыка і дачка. Калі гаворка ідзе пра пацярпелую беларуску, то інфармацыя недакладная, кажа Ілля: ні дачка, ні нехта з кампаніі-перавозчыка да яе не збіраюцца. На гэты момант перавозчык знаходзіцца на сувязі з сынам пацярпелай.

— Ён сам з імі звязаўся, проста пытаў, калі можна забраць багаж. Гэта ўдалося не адразу, бо аўтобус дасталі з кювета толькі ўчора ўвечары (гаворка пра 14 лістапада. — Заўв. рэд.), — тлумачыць нашая крыніца. — Прадстаўнікі кампаніі-перавозчыка яшчэ сказалі, што дашлюць звесткі пра страхоўку. Але яна і так была застрахаваная, так што, па ідэі, усё мусяць кампенсаваць.

Што стала з іншымі пасажырамі, нашая крыніца не ведае. Як і таго, што пагражае кіроўцу і ці арыштаваны ён — гэтага сыну пацярпелай не расказалі. Са словаў суразмоўцы, прадстаўнікі амбасады Беларусі ў Польшчы з сям’ёй пацярпелай не звязваліся.

Нагадаем, ДТЗ адбылося 14 лістапада каля 1.40 паводле мясцовага часу на 381-м км трасы А2. Аўтобус Гомель — Вроцлаў, у якім знаходзіліся 11 чалавек, ехаў у напрамку Познані. Паводле папярэдніх звестак, аўтобус з’ехаў з дарогі, зваліўся ў кювет і перакуліўся. У выніку пацярпелі шэсць беларусаў, чацвярых з іх шпіталізавалі. Як паведамлялі ў МЗС, яны атрымалі траўмы сярэдняй цяжкасці, пагрозы жыццю не было. Выпісаных пасажыраў у пятніцу мусілі даставіць у Вроцлаў.

Удзень 15 лістапада дырэктар «Гомельаблаўтатранса» Дзмітрый Старасценка паведаміў, што кіроўца аўтобуса знаходзіцца ў Польшчы пад вартай.

Чытайце таксама