На Брэсцкім мясакамбінаце адбылося надзвычайнае здарэнне. На месцы працуюць ратавальнікі
апублікавана: 18 сакавiка 2024 в 21.25
абноўлена: 18 сакавiка 2024 в 22.59
«Зеркало»
На ААТ «Брэсцкі мясакамбінат» 18 сакавіка адбылася «разгерметызацыя тэхналагічнага трубаправода з аміякам». Пра гэта паведаміў неафіцыйны тэлеграм-канал Брэсцкага аблвыканкама са спасылкай на МНС.
This browser does not support the video element.
На месцы здарэння працуюць экстранныя службы.
Раней тэлеграм-канал BrestCity пісаў, што ўвечары панядзелка некаторыя жыхары горада скардзіліся на «аміячны пах».