У Брэсце фура не прапусціла маршрутку, ёсць пацярпелыя
20 сакавiка 2024 у 1710938280
«Зеркало»
Прынамсі тры чалавекі атрымалі траўмы падчас сутыкнення грузавіка і маршруткі ў Брэсце, паведамілі ў ДАІ.
This browser does not support the video element.
Здарэнне адбылося ўдзень 20 сакавіка. Паводле папярэдняй інфармацыі, 37-гадовы кіроўца фуры Mercedes ехаў трасай Р16 Цюхінічы - Высокае - мяжа Польшчы. На скрыжаванні з вуліцай Кацін Бор, паварочваючы налева, ён не прапусціў маршрутку, якая ехала проста ў сустрэчным кірунку.
У выніку ДТЗ тры пасажыры мікрааўтобуса атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі дастаўленыя ў бальніцу.