МУС паведаміла пра маштабную карупцыйную справу ў сферы будаўніцтва і АПК. Затрыманыя 23 чалавекі
8 мая 2024 у 1715155260
«Зеркало»
За хабар затрыманыя 23 службовыя асобы прадпрыемстваў будаўнічага і аграпрамысловага сектараў эканомікі, паведамілі ў МУС.
This browser does not support the video element.
Карупцыйную схему раскрылі супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама.
У паказаным МУС кароткім відэароліку адзін з затрыманых расказаў, што працаваў галоўным энергетыкам аднаго з унітарных прадпрыемстваў краіны.
- У перыяд з кастрычніка 2023 года да студзеня 2024 года ўзяў хабар сумай блізу 800 рублёў, - сказаў на камеру мужчына.
Іншы затрыманы - заснавальнік адной з арганізацый - паведаміў, што «ў працэсе працы некаторыя контрагенты, кліенты прасілі бонусы за супрацоўніцтва ў грашовым выражэнні»:
- Толькі суму казалі, што даць, і я ім даваў.