У Лідскім раёне дзед выпадкова стрэліў са стрэльбы ў малагадовага ўнука. Дзіця загінула
14 студзеня 2025 у 1736857200
Максім Іскрын / «Зеркало»
З пачатку 2025 года ў краіне ад знешніх прычын загінулі дзесяць дзяцей, расказалі ў Генпракуратуры і прывялі падрабязнасці трагедый.
- У Лідскім раёне пры неасцярожным абыходжанні з паляўнічай стрэльбай дзед зрабіў стрэл у малагадовага ўнука. Дзіця ад ранення памерла. У Магілёве малы 2023 года нараджэння застаўся без нагляду дарослых, якія знаходзіліся ў іншым пакоі. У выніку ён вываліўся з акна пятага паверха і ад атрыманых траўмаў памёр. У Мінску 16-гадовы падлетак на тэрыторыі пустога будынка завода ў выніку маніпуляцый з праводкай у трансфарматарнай скрыні атрымаў смяротны ўдар токам, - расказала начальніца ўпраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства пра няпоўнагадовых і моладзь Генеральнай пракуратуры Вікторыя Фіневіч.
Яшчэ тры дзіцяці загінулі ў выніку ДТЗ. Адно з іх было пасажырам, двое - пешаходамі.