На чэмпіянаце свету па хакеі вызначыліся ўсе чвэрцьфіналісты. Вось галоўная нечаканасць турніру
23 мая 2023 у 1684871700
«Зеркало»
У Рызе і Тамперэ гэтымі днямі праходзіць чэмпіянат свету па хакеі ў наймацнейшым дывізіёне. 23 траўня вызначыліся ўсе ўдзельнікі чвэрцьфіналаў. Галоўная нечаканасць - траплянне ў топ-8 зборнай Латвіі.
Гаспадары турніру прабіліся ў васьмёрку наймацнейшых упершыню з 2018 года. А вось славакі, якія заваявалі бронзу на Алімпіядзе-2022 у Пекіне, засталіся за бортам плэй-оф.
Вось колькі ачкоў каманды набралі на групавым этапе:
Група «А» (Тамперэ): 1. ЗША - 20 ачкоў. 2. Швецыя - 18. 3. Фінляндыя - 16. 4. Германія - 12. 5. Данія - 8. 6. Францыя - 4. 7. Аўстрыя - 3. 8. Венгрыя - 3.
Група «B» (Рыга): 1. Швейцарыя - 19. 2. Канада - 15. 3. Латвія - 13. 4. Чэхія - 13. 5. Славакія - 11. 6. Казахстан - 7. 7. Нарвегія - 6. 8. Славенія - 0.
Венгрыя і Славенія пакінуць элітны дывізіён. Латвія апярэдзіла Чэхію, а аўстрыйцы - венграў за кошт перамогі ў асабістай сустрэчы.
25 траўня ў ¼ фіналу чэмпіянату згуляюць:
ЗША - Чэхія, Швецыя - Латвія, Канада - Фінляндыя, Швейцарыя - Германія.
Нагадаем, што праз санкцыі ў сувязі з вайной ва Украіне зборныя Беларусі і Расіі адхіленыя ад чэмпіянату свету другі год запар. Бан распаўсюджваецца і на ЧС-2024. Беларускае тэлебачанне зноў не паказвае турнір.