Звольнілі шматгадовую кіраўніцу ансамбля «Харошкі». Яна ўзначальвала калектыў паўстагоддзя

24 мая 2024 у 1716532560
«Зеркало»

У харэаграфічным ансамблі «Харошкі» змянілася кіраўніцтва. Мастацкай кіраўніцай калектыву стала Ірына Грушова - пра гэта напісала дзяржаўнае выданне «СБ. Беларусь сегодня». Яе прозвішча таксама з'явілася на сайце калектыву.

Валянціна Гаявая. Фота: nashaniva.by

Грушова - артыстка балета найвышэйшай катэгорыі, у «Харошках» працуе амаль чвэрць стагоддзя.

Новае прызначэнне азначае, што сваю пасаду страціла Валянціна Гаявая, якая была мастацкай кіраўніцай з моманту стварэння калектыву. 50 гадоў таму, у студзені 1974 года, у Мінску пры Белдзяржфілармоніі пачаў працу ансамбль «Харошкі». Яго стваральнікамі сталі харэографы Валянціна Гаявая і Мікалай Дудчанка. Першая да сёння заставалася нязменнай мастацкай кіраўніцай ансамбля.

За гады працы «Харошкі» сталі адным з сімвалаў краіны, свайго роду візітнай карткай Беларусі. Ансамбль больш за 20 разоў браў удзел у розных міжнародных фестывалях. Выступаў у Даніі, Сірыі, Іярданіі, Фінляндыі, Англіі, Бельгіі, Японіі, Індыі, Італіі, Іспаніі, Польшчы, Германіі, Францыі, ЗША, на Кіпры.

Але ў апошнія гады ансамбль знаходзіцца ў крызісе. У кастрычніку 2020 года «Харошкі» выступілі ў будынку Купалаўскага тэатра, адкуль да гэтага звольнілася практычна ўся трупа.

Валянціне Гаявой сёлета споўніцца 88 гадоў. Яна стала кіраўніцай на 20 гадоў раней, чым да ўлады ў Беларусі прыйшоў Аляксандр Лукашэнка. Той быў абраны прэзідэнтам 30 гадоў таму, у 1994 годзе, і з таго часу застаецца на сваёй пасадзе.

Чытайце таксама

Самы забаронены беларускі пісьменнік выпускае прыгодніцка-авантурны раман. Ілюстрацыі стварыла зорка айчыннай музыкі
«Сэксуалізацыя была на іншым узроўні». Разбіраемся, што не так з музыкай, якую яшчэ 15−20 гадоў таму слухалі ў Беларусі вельмі многія
«Бел-чырвона-белая дарожка». Аказалася, актора на галоўную ролю ў фільме «Купала» зацвярджалі ў Адміністрацыі Лукашэнкі

Навiны па тэме:

Тревожная «Петля Пристрастия» и еще одно прочтение беларусского фольклора. Подборка новинок отечественной музыки за май

«В уголочке не кусают, не клюют, и моральные уроды в душу нагло не плюют». Алла Пугачева выпустила песню «Не высовывайся, дочка»

Власти впервые признались, что уничтожают издания, которые назвали экстремистскими

Полная версия