«Вынішчальныя мерапрыемствы». У Лебядзіным заўважылі полчышчы прусакоў, санстанцыі давялося прымаць меры
22 лiстапада 2022 у 1669125240
«Зеркало»
На мінулым тыдні ў сеціве з'явілася відэа з мінскага аквапарку «Лебядзіны»: госці ўстановы знялі на камеру полчышчы прусакоў проста пад ляжанкамі на краі басейна. Гісторыя трапіла ў шэраг СМІ. Гарадскія службы адрэагавалі на скандал, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Як расказаў загадчык аддзялення камунальнай гігіены Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Яўген Сіткевіч, санслужбы рэгулярна правяраюць усе аквапаркі на адпаведнасць санітарным нормам. У аквапарку «Лебядзіны» ёсць дамова з УП «Цэнтр прафілактычнай дэзінфекцыі» на штомесячнае правядзенне работ.
- Учора на гэтым аб'екце праходзілі дадатковыя вынішчальныя мерапрыемствы. Таксама прадстаўнікі гэтага суб'екта гаспадарання ў кастрычніку прысутнічалі на семінары, дзе праводзіліся тлумачальныя працы па ўсіх санітарна-эпідэміялагічных нормах, якім павінныя адпавядаць такія прадпрыемствы, - праінфармаваў Сіткевіч у аўторак.
Акрамя таго, цяпер прадстаўнікі санстанцыі будуць наведваць аквапарк і ў складзе Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.
Па факце выяўлення прусакоў на мінулым тыдні ў дачыненні да аквапарку і іх клінінгавай арганізацыі пачатыя адміністрацыйныя працэсы, паведамляе выданне.
@rekaterina1 #тараканы #антисанитария #лебяжий #аквапарклебяжий ♬ оригинальный звук - user3162521889553
Нагадаем, відэа з прусакамі з'явілася ў інтэрнэце ў мінулы чацвер. Яго аўтарка расказала «Анлайнеру», што 14 лістапада з сям'ёй прыйшла ў аквапарк святкаваць дзень нараджэння, але свята было сапсаванае, калі пад ляжанкамі знайшлося мноства прусакоў, адзін нават папоўз па назе дачкі жанчыны. Па словах мінчанкі, адміністратарка ўстановы адрэагавала на яе скаргу без здзіўлення і ў адказ сказала, што можа толькі прынесці вусныя прабачэнні.