«Вясна»: у Мінску затрымалі культуролага Аксану Зарэцкую, яна ў СІЗА
13 студзеня 2023 у 1673622960
«Зеркало»
У Мінску затрымалі культуролага, заснавальніцу Школы дзелавой культуры і этыкету Аксану Зарэцкую. Яна знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. Пра гэта паведаміў 13 студзеня праваабарончы цэнтр «Вясна».
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Аксану затрымалі яшчэ ў канцы снежня, але пра гэта стала вядома толькі цяпер.
Як піша «Вясна» са спасылкай на свае крыніцы, культуролаг знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага. Прычыны затрымання невядомыя.
Аксана часта абнаўляла сваю старонку ў Facebook. Апошні пост у яе датуецца 22 снежня.
Яна была чальцом асноўнага складу Каардынацыйнай рады. У чэрвені 2021 года яе затрымалі падчас прэм'еры пастаноўкі «Белый кролик, Красный кролик» і адпусцілі пасля складання пратаколу. У траўні 2021 года ў яе кватэры прайшоў ператрус.