За 2022 год беларускія суды вынеслі 0,09% апраўдальных прысудаў (гэта не памылка друку)
24 лютага 2023 у 1677214260
«Зеркало»
Вярхоўны суд апублікаваў статыстыку пра разгляд крымінальных, адміністрацыйных, грамадзянскіх і эканамічных справаў судамі агульнай юрысдыкцыі за 2022 год. «Люстэрка» вывучыла, колькі чалавек асудзілі і апраўдалі, як і за што каралі, а таксама параўнала дадзеныя з лічбамі 2021 года. Калі каротка - судзіць і саджаць сталі больш.
Колькі і як пакаралі
За год суды разгледзелі 34 864 крымінальныя справы, па якіх вынеслі прысуды і асудзілі 38 206 чалавек, гэта больш, чым летась. Апраўдалі ўсяго 33 чалавекі - гэта ўсяго 0,09% ад агульнай колькасці прысудаў.
Разгляд крымінальных справаў
|
||
2021 год | 2022 год | |
Колькі справаў было разгледжана судамі з вынясеннем прысуду | 33 214 |
34 864 |
Колькі чалавек асудзілі | 36 356 |
38 206 |
Колькі чалавек апраўдалі | 51 | 33 |
Колькасць асуджаных па тыпах пакарання | ||
грамадскія работы | 4 251 | 4 693 |
штраф | 4 402 | 4 756 |
пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю | 269 | 287 |
папраўчыя работы | 1 263 | 287 |
абмежаванне па вайсковай службе | 4 | 4 |
арышт | 6 663 | 6 288 |
абмежаванне волі ў выглядзе «хатняй хіміі» | 2 006 | 2 018 |
абмежаванне волі ў выглядзе «хіміі» | 6 667 | 7 871 |
пазбаўленне волі (калонія/турма) | 8 065 | 8 062 |
пажыццёвае пазбаўленне волі | 6 | 2 |
смяротнае пакаранне | 1 | 0 |
За што саджалі: у лідарах - крадзяжы, у прысудах - смяротнае пакаранне і пажыццёвае.
У статыстыцы па «крыміналцы» дамінуюць справы па крадзяжах - 10 328. На другім месцы - матэрыялы ў дачыненні да бацькоў, якія ўхіляюцца ад утрымання дзяцей, - 5660, трэцяе месца - у хуліганаў: 2309. Прысудаў па ўсіх трох катэгорыях выносілася больш, чым летась.
Вырасла колькасць прысудаў па злачынствах, звязаных з наркотыкамі (2467 супраць 2050 у 2021 годзе), і карупцыйных злачынствах (928 у 2022 годзе, 640 - у 2021 годзе).
Адзначым, што ў статыстыцы Вярхоўнага суда няма інфармацыі па артыкуле 293 КК Беларусі «Масавыя беспарадкі» або іншых «пратэсных» артыкулах, па якіх пачалі заводзіць крымінальныя справы пасля выбараў.
Тып злачынства | Колькасць асуджаных, 2021 год | Колькасць асуджаных, 2022 год |
Злачынствы супраць жыцця і здароўя |
2 710 |
2 620 |
з іх: |
||
за забойства (арт. 139 КК) |
313 |
227 |
за наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання (арт. 147 КК) |
689 |
690 |
за наўмыснае нанясенне менш цяжкага цялеснага пашкоджання (арт. 149 КК) |
369 |
365 |
за наўмыснае нанясенне лёгкага цялеснага пашкоджання (арт. 153 КК) |
516 |
453 |
за злачынствы супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды | 373 |
498 |
з іх: |
||
за згвалтаванне (арт. 166 КК) |
33 |
62 |
за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару (арт. 167 КК) |
91 |
131 |
за злачынствы супраць укладу сямейных адносін і інтарэсаў няпоўнагадовых | 5 428 |
5 692 |
з іх: |
||
за ўхіленне бацькоў ад утрымання дзяцей альбо ад кампенсацыі расходаў дзяржавы на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца або знаходзіліся на дзяржаўным забяспечанні (арт. 174 КК) |
5 406 |
5 660 |
за злачынствы супраць уласнасці | 13 997 |
15 383 |
з іх: |
||
за крадзеж (арт. 205 КК) |
9 224 |
10 328 |
за рабаванне (арт. 206 КК) |
1 138 |
1 079 |
за разбой (арт. 207 КК) |
87 |
98 |
за крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі (арт. 212 КК) |
1 185 |
1 192 |
за злачынствы супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці |
164 |
169 |
з іх: |
||
за набыццё альбо збыт матэрыяльных каштоўнасцяў, здабытых заведама злачынным шляхам (арт. 236 КК) |
9 |
46 |
за ўхіленне ад выплаты падаткаў, збораў (арт. 243 КК) |
69 |
82 |
за злачынствы супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту |
1 517 |
1 959 |
з іх: |
||
за парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў (арт. 317 КК) |
650 |
620 |
за кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап'янення, перадачу кіравання транспартным сродкам такой асобе або адмову ад праходжання праверкі (агляду) (арт. 317/1 КК) |
704 |
514 |
за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі |
2 050 |
2 467 |
з іх: |
||
за незаконны без мэты збыту абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў (ч. 1 арт. 328 КК) |
1 326 |
1402 |
за незаконны з мэтай збыту абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў (ч. ч. 2−5 арт. 328 КК) |
654 |
981 |
за злачынствы супраць грамадскага парадку і грамадскай маральнасці |
2 731 |
3 198 |
з іх: |
||
за хуліганства (арт. 339 КК) |
2 254 |
2 309 |
за злачынствы супраць парадку кіравання |
1 603 |
1 612 |
з іх: |
||
за падробку, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў (арт. 380 КК) |
226 |
271 |
за злачынствы супраць інтарэсаў службы |
640 |
928 |
з іх: |
||
за перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў (арт. 426 КК) |
24 |
86 |
за атрыманне хабару (арт. 430 КК) |
187 |
162 |
за даванне хабару (арт. 431 КК) |
127 |
120 |
Па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях вынеслі 219 512 пастановаў. У статыстыцы не адзначана, колькі было разгледжана справаў па артыкуле 24.23 КаАП Беларусі - за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, па якім затрымлівалі і судзілі многіх беларусаў.
Разгляд судамі справаў аб адміністрацыйных правапарушэннях | 2021 год | 2022 год |
Усяго колькасць асобаў, у дачыненні да якіх раённымі (гарадскімі) судамі вынесеныя пастановы | 214 272 |
219 512 |
у тым ліку за: |
||
дробны крадзеж (арт. 11.1 КаАП) |
19 076 |
18 622 |
дробнае хуліганства (арт. 19.1 КаАП) |
16 978 |
18359 |
распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, спажыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў у грамадскім месцы альбо з'яўленне ў грамадскім месцы або на працы ў стане ап'янення (арт. 19.3 КаАП) |
20 829 |
38 375 |
непавагу да суда (арт 25.1 КаАП) |
374 |
301 |
мытныя правапарушэнні | 3 481 |
2 624 |
Штрафаваць пачалі менш, а вось саджаць на суткі - часцей, як і прызначаць грамадскія работы.
Віды адміністрацыйных спагнанняў | 2021 год | 2022 год |
Колькасць асобаў, на якіх былі накладзеныя адміністрацыйныя спагнанні | 172 307 |
178 070 |
адміністрацыйны арышт | 38 301 |
46 472 |
штраф |
133 061 |
129 859 |
грамадскія работы |
20 |
1 731 |
пазбаўленне права займацца пэўнай дзейнасцю | 1 |
3 |