У Гродне паведамілі пра затрыманні са стральбой. Пазней стала вядома, што спецназ КДБ застрэліў замежніка
19 сакавiка 2023 у 1679232060
«Зеркало»
У Гродне спецпадраздзяленне КДБ застрэліла замежніка. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.
Як расказалі ў КДБ, «падчас правядзення спецыяльных мерапрыемстваў па спыненні дзейнасці асобаў, якія праніклі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з мэтай здзяйснення тэрарыстычнай акцыі, 19 сакавіка 2023 года ў Гродне на вул. Курчатава ліквідаваны замежны грамадзянін Л. Названая асоба з выкарыстаннем аўтаматычнай зброі і шляхам падрыву баявых гранат аказала ўзброены супраціў байцам спецпадраздзялення КДБ, група "А"».
Першым пра страляніну паведаміў тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь». Паводле інфармацыі чытача, у Гродне на вуліцах Курчатава і Урублеўскага 19 сакавіка былі чутныя выбухі ці стрэлы. Паводле інфармацыі канала, сілавікі загрузілі ў машыну чалавека.
Потым тэлеграм-канал «Суды и задержания. Гродно и область» атрымаў інфармацыю ад відавочцаў, што «проста цяпер» - нататка з'явілася ў 14.14 - у Гродне па адрасе Курчатава, 5 (другі пад'езд) адбываюцца затрыманні. Заўважаныя каля 10 супрацоўнікаў міліцыі і бус. Затрыманню папярэднічалі «выбухі ці стрэлы».