«Лепш сядзіце і думайце пра Бога, чым стоячы — пра свае ногі». Як беларусы адсвяткавалі Вялікдзень у лютэранскім храме Вільнюса
16 красавiка 2023 у 1681623840
«Зеркало»
Калі іерэй Аляксандр Кухта і протаіерэй Георгій Рой вырашылі правесці велікодную службу ў Вільнюсе для беларусаў за тыдзень да Светлай Нядзелі, мала хто верыў у поспех іх ідэі. Але яны змаглі дамовіцца з лютэранскім храмам у цэнтры сталіцы Літвы. І хай памяшканне выглядала нязвыклым для праваслаўных, усё ў беларускіх святароў атрымалася. «Аляксандр Рыгоравіч распарадзіўся паставіць лаўкі ў цэрквах, усё зроблена. Лепш сядзіце і думайце пра Бога, а не стоячы - пра боль у нагах», - пажартаваў айцец Аляксандр. Абразы і свечкі святары прынеслі свае, прыхаджане - кулічы і яйкі, а веры ў беларусаў, якія сабраліся ў лютэранскім храме, дастаткова. Вось як выглядала першая служба беларускіх святароў для нашых праваслаўных суайчыннікаў у Вільнюсе. І ішла яна на беларускай мове.