У Мінску кіраўнік буйной кампаніі напісаў 1100 каментароў на адрас Лукашэнкі, чыноўнікаў, следчых і суддзяў. Яго будуць судзіць
1 жнiўня 2023 у 1690874940
«Зеркало»
У Мінску будуць судзіць 46-гадовага жыхара горада, які пакінуў 1100 негатыўных каментароў на адрас Аляксандра Лукашэнкі, чыноўнікаў, следчых і суддзяў, паведаміла прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле версіі ведамства, пакінутыя мужчынам паведамленні, некаторыя з якіх утрымлівалі ненарматыўную лексіку, «зняважылі гонар і годнасць» пацярпелых. Агулам было выяўлена «больш за 140 эпізодаў злачыннай дзейнасці».
Мужчыну затрымалі летась у снежні. У Следчым камітэце адзначылі, што абвінавачаны жанаты, выхоўваў сына, займаў кіраўнічую пасаду ў буйной кампаніі, якая займаецца пастаўкай камп'ютарнай тэхнікі ў Беларусь.
Дзеянні 46-гадовага мінчука кваліфікаваныя па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:
- ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі - да пяці гадоў пазбаўлення волі);
- арт. 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады - да трох гадоў пазбаўлення волі);
- арт. 391 (абраза суддзі - да трох гадоў абмежавання волі).
З санкцыі пракурора да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.