• Zerkalo.io – новости Беларуси и мира

Аб'яднаны пераходны кабінет плануе ўжо гэтай вясной стварыць Інстытут беларускай мовы за мяжой

27 января 2024 в 1706380500
«Зеркало»

Інстытут беларускай мовы за мяжой можа афіцыйна паўстаць ужо гэтай вясной, заявіла прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета (АПК) па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык. Яе словы перадае праект «Позірк».

Алина Ковшик. Фото: Facebook
Прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета (АПК) па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык. Фота: Facebook

«Я вельмі спадзяюся, што ўвесну мы абвясцім пра яго стварэнне, там ёсць ініцыятыўная група, - паведаміла Коўшык 27 студзеня на адкрытай сустрэчы ў Вільнюсе. - Зараз мы фармуем галоўныя ідэі, мэты, задачы. <…> Асноўнае, што нам патрэбна, - навуковае развіццё беларускай мовы і агулам беларусістыкі. Другі бок інстытута - прамоцыя, папулярызацыя беларускай мовы і ўсё, што з гэтым звязана».

Пасля сустрэчы Коўшык паведаміла «Позірку», што ў пытанні Інстытута беларускай мовы АПК працуе з мовазнаўцамі: «Яны гэта ствараюць». Паводле яе слоў, установа будзе займацца даследаваннямі беларускай мовы, у перспектыве там можна будзе скончыць дактарантуру.

Прадстаўніца кабінета выказала спадзеў на тое, што інстытут «стане часткай альбо асновай» для беларускага навукова-даследчага ўніверсітэта, які плануе стварыць АПК. «Такім чынам, мы зараз будуем адну цаглінку, якіх павінна быць болей ва ўніверсітэце. Проста пачынаем з таго, што мы зараз рэальна можам зрабіць», - адзначыла яна.

Читайте также

На минском жд вокзале заклеили латиницу на информационных табло. Фото: blizko.by
В БЖД прокомментировали заклеенные изолентой надписи на английском и новые на белорусском с ошибками
Фото: bellit.info
Закрылся последний независимый литературный журнал, выходивший в стране на белорусском языке
нецензурная лексика, нанесенная на камень в основании Софийского собора в Полоцке, внизу фото, выше — начертание букв. Изображение: «Эпіграфіка Беларусі X-XIV стст», І.Л. Калечыц, Беларуская навука, 2011
В белорусском языке нет ругательств? Объясняем, почему это миф, и рассказываем, откуда взялись наши маты

Новости по теме:

«В России они могут подвергнуться репрессиям». Тихановская поддержала музыкантов «Би-2», которые оказались в миграционной тюрьме Таиланда

В Беларуси прошел репетиционный централизованный экзамен. Вот какие предметы были популярнее остальных

«Озвучивать зарплату не принято, но платят хорошо». Поговорили с Курейчиком, который преподает в одном из самых престижных вузов мира

Полная версия