Літва можа абмежаваць час працы некаторых КПП на мяжы з Беларуссю
28 студзеня 2024 у 1706436540
«Зеркало»
Кіраўнік Службы аховы дзяржмяжы Літвы (САДМ) Рустамас Любаевас заявіў, што вырас паток тых, хто заязджае праз тыя чатыры КПП на літоўска-беларускай мяжы, што засталіся. Ён адзначыў, што памежнікам важна забяспечыць належную праверку транспартных сродкаў, якія заязджаюць у Літку, а для гэтага неабходна зменшыць патокі, паведамляе Delfi.
- У нашых інтарэсах - найлепшы кантроль за замежнікамі, якія заязджаюць, я кажу пра грамадзян Расіі і Беларусі. Калі патокі такія вялікія, забяспечыць якасны кантроль складана, мы лічым, што адзін з магчымых спосабаў - змяншэнне патоку, каб забяспечыць якасць працэдуры праверкі, - заявіў Любаевас.
Ён дадаў, што ўрад Літвы найбліжэйшым часам мусіць абмеркаваць прапановы ў сувязі з павышэннем якасці кантролю. Любаевас лічыць, што калі КПП не закрыюць, то могуць абмежаваць час працы некаторых з іх.