У Заслаўі выявілі шаленства ў хатняга ката
5 лютага 2024 у 1707140700
«Зеркало»
У Заслаўі зарэгістравалі выпадак шаленства ў хатняга ката, піша газета «Прысталiчча» са спасылкай на Мінскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
Захворванне пацвердзілася ў хатняга ката, які жыў у доме на вуліцы Кветкавай.
7 лютага работнікі санслужбы правядуць абыход раёна. У ведамстве таксама нагадалі пра неабходнасць вакцынаваць хатніх жывёл ад шаленства.