Кіраўнік каталіцкага касцёла ў Беларусі адмяніў Вялікі пост на адзін дзень. Расказваем чаму
4 сакавiка 2024 у 1709545140
«Зеркало»
Беларускім каталікам дазволілі на адзін дзень перапыніць Вялікі пост і адсвяткаваць 8 Сакавіка. Рашэнне адмяніць пост у гонар свята прыняў кіраўнік каталіцкага касцёла ў Беларусі, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Іосіф Станеўскі, паведамляе сайт catholic.by.
«У пятніцу, 8 сакавіка, у Міжнародны жаночы дзень, Мінска-Магілёўская архідыяцэзія дасць дыспенсацыю (вызваленне) ад абавязку ўстрымлівацца ад ужывання мясных страваў», - гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца таксама, што магчымасць перапыніць пост на час свята прапісаная ў Кодэксе кананічнага права ў артыкуле № 1251 «Пра дні епітым'і».
«Устрыманне ад мяса ці іншых відаў ежы паводле прадпісанняў канферэнцыі біскупаў варта выконваць ва ўсе пятніцы ўсяго года, акрамя тых, на якія прыпадае тая ці іншая ўрачыстасць», - сказана ў кодэксе.
Вызваленне ад посту на пятніцу атрымалі вернікі, старэйшыя за 14 гадоў. Нагадаем, што Вялікі пост пачаўся ў каталікоў 14 лютага і працягнецца да Вялікадня, які сёлета адзначаць 31 сакавіка.