Ціханоўская абмеркавала са старшынёй Еўракамісіі праблемы легалізацыі беларусаў у ЕС
7 сакавiка 2024 у 1709834580
«Зеркало»
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Бухарэсце са старшынёй Еўрапейскай Камісіі Урсулай фон дэр Ляен, паведаміў «Позірку» галоўны дарадца беларускага палітыка Франак Вячорка.
Кароткая сустрэча адбылася пасля выступу Ціханоўскай на Кангрэсе Еўрапейскай народнай партыі напярэдадні.
Дэмлідар звярнула ўвагу на праблемы з легалізацыяй беларусаў у краінах Еўрасаюза, а таксама выказала спадзяванне, што кіраўніцтва ЕС працягне падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі для вызвалення палітвязняў і процідзеяння расійскай агрэсіі.
Апошні раз Ціханоўская сустракалася з Урсулай фон дэр Ляен у кастрычніку мінулага года.
У лютым 2023-га Ціханоўская абмяркоўвала са старшынёй Еўракамісіі пытанне аб «пашпартах Новай Беларусі». Сустрэча адбылася ў межах удзелу ў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.
Таксама палітыкі сустракаліся ў верасні 2022-га і ў снежні 2021-га.