Пяцёра сяброў трапілі на адно фота з пратэстаў у Мінску. Іх усіх затрымалі
29 мая 2024 у 1716987540
«Зеркало»
Сілавікі затрымалі пяць чалавек, якія трапілі на адно фота з пратэстаў у Мінску. Іх «пакаяльныя» відэа апублікаваў 29 траўня набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.
Прапагандысты паказалі кадры затрымання мінчукоў. Да некаторых з іх сілавікі ўрываліся ў кватэры, аднаго спынілі на вуліцы.
- У 2020 годзе браў удзел у несанкцыянаваных мітынгах, ішоў па дарозе разам з таварышамі. Быў сфатаграфаваны, - змусілі сказаць на камеру аднаго з затрыманых.
- У 2020 годзе ўзяў удзел у несанкцыянаваным мітынгу. Было чатыры чалавекі. Гэтая фатаграфія трапіла ў інтэрнэт, - прымусілі сказаць іншага.
Чытайце таксама