Велізарнае возера ля парку Чалюскінцаў, ля ТРЦ Palazzo — мора. На Мінск абрынулася моцная залева
апублікавана: 18 лiпеня 2024 в 11.25
абноўлена: 18 лiпеня 2024 в 13.04
«Зеркало»
У першай палове дня 18 ліпеня на сталіцу абрынулася залева. Некаторыя вуліцы затапіла, на шэрагу маршрутаў спыніўся грамадскі транспарт.
Відэа наступстваў непагадзі з'явіліся ў сацсетках. На апублікаваных роліках - затопленыя ўчасткі вуліц Прытыцкага, Грыбаедава, мора ля ТРЦ Palazzo, велізарнае возера ў раёне парку Чалюскінцаў.
This browser does not support the video element.
На вуліцы Веры Харужай знесенае ветрам дрэва звалілася на прыпаркаваныя аўтамабілі.
Якія ўчасткі падтапіла
Паводле звестак МНС, «праз інтэнсіўнае выпадзенне ападкаў» падтапленні зафіксаваныя на наступных участках:
- Фрунзенскі раён - вул. Кальварыйская, 29 (насупраць), вул. Глебкі, 129 (насупраць);
- Цэнтральны - скрыжаванне пр. Пераможцаў і вул. Арлоўскай, скрыжаванне пр. Пераможцаў - МКАД, вул. Арлоўская, Чарвякова, скрыжаванне пр. Пераможцаў і праезду Дразды, вул. Багдановіча, Нікіціна;
- Першамайскі - у раёне вул. Грыбаедава, вул. Каліноўскага, Кнорына і вул. Карбышава;
- Савецкі, Партызанскі - вул. Я. Коласа, вул. Дарашэвіча, пр-т Незалежнасці, вул. Казлова.
«У месцах падтапленняў працуе тэхніка МНС і Рэмаўтадара», - расказалі ў МНС.
This browser does not support the video element.
@v.filatov #Минск #погода #беларусь #новости ♬ Beat Automotivo Tan Tan Tan Viral - WZ Beat
@grune4ka #ливеньвминске #ливень #потоп #ливневкинесправляются #обычноедело #плывут #бульбуль #кораблики ♬ Это было летом (cover) - Дмитрий Тесловский
@second_rublik #минск ♬ оригинальный звук - Rublik
Грамадскі транспарт стаіць
Станцыя «Парк Чалюскінцаў» каля 12.00 была часова закрытая для пасажыраў у сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я, праінфармаваў Мінскі метрапалітэн. У 12.38 яе адкрылі.
Як паведамляе Мінсктранс, праз залеву на некаторых маршрутах спыніўся грамадскі транспарт.
- Так, на праспекце Пушкіна, вуліцах Альшэўскага, Матусевіча, Прытыцкага ў абодвух напрамках адбылося прыпыненне руху тралейбусаў № 10, 33, 38, 39, 47, 77 і аўтобусаў № 49, 62э, 69, 107, 130.
Рух на гэтых маршрутах адноўлены ў 11.15.
- На праспекце Пераможцаў у абодвух напрамках спыніліся тралейбусы на маршруце № 10 і аўтобусы на маршрутах № 1, 44, 136, 133, 119с.
Рух гэтых маршрутаў адноўлены ў 11.17.
- На вуліцах Кальварыйскай, Пінскай у абодвух напрамках праз надвор'е прыпыняўся рух тралейбусаў на маршрутах № 7, 9, 44, на вуліцах Сурганава, Куйбышава ў напрамку вуліцы Арлоўскай.
Рух гэтых маршрутаў адноўлены ў 11.12.
- На бульвары Шаўчэнкі ў абодвух напрамках спыніўся рух тралейбусаў на маршрутах № 22, 40.
- З 11.12 на Лагойскім тракце, вуліцы Валгаградскай у абодвух напрамках праз надвор'е прыпыняўся рух трамваяў на маршрутах № 1, 5, 6.
- З 11.13 на вуліцы Карбышава ў абодвух напрамках праз надвор'е прыпыняўся рух тралейбусаў на маршруце № 1.
Рух адноўлены ў 12.20.
- З 11.17 на вуліцах Валгаградскай, Коласа ў абодвух напрамках праз надвор'е прыпыняўся рух аўтобусаў на маршрутах № 37, 80, 113с, 115Э, 145с.
- З 11.30 на вуліцах Кядышкі, Славінскага ў абодвух напрамках праз надвор'е прыпыняўся рух тралейбусаў на маршрутах № 35,38.
Рух адноўлены ў 12.20.
- З 11.35 на вуліцах Русіянава, пр-т Незалежнасці ў напрамку вул. Каліноўскага праз надвор'е прыпыняўся рух тралейбусаў на маршрутах № 61,37,41 аўтобусаў № 2т, 31,99,135,139,167,169,195,194с, 300э.
- З 11.43 на Лагойскім тракце, вуліцы Кальцова ў абодвух напрамках праз надвор'е прыпыняўся рух аўтобусаў на маршрутах № 13,80,113 з, 115Э, 145с, 143с, трамваяў на маршрутах № 1,5,6.
- З 11.50 на вуліцах Даўгабродская, Батанічная ў абодвух напрамках праз надвор'е прыпыняўся рух трамваяў на маршрутах № 3,6,7.
Рух гэтых маршрутаў адноўлены ў 12.13.
- З 11.50 на вуліцы Купалы ў абодвух напрамках праз надвор'е прыпыняўся рух аўтобусаў на маршруце № 57.
Рух адноўлены ў 12.15.
- З 12.01 на праспекце Партызанскі, 19 у напрамку вуліцы Кашавога праз надвор'е прыпыняўся рух тралейбусаў на маршрутах № 3,16,19,36,59 .
Рух адноўлены ў 12.30.
- З 12.07 на вуліцы Гінтаўта ў абодвух напрамках праз надвор'е прыпыняўся рух тралейбусаў на маршрутах № 37,42.
- З 12.20 на вуліцах Кабушкіна, Малініна, Крупскай праз надвор'е прыпыняўся рух тралейбусаў на маршрутах № 19,50,49.
Рух адноўлены ў 12.52.
- З 12.32 на вуліцы Ангарская, 5 у напрамку пр-та Партызанскі праз надвор'е прыпыніўся рух тралейбусаў на маршрутах № 3,34.
- З 12.44 на вуліцы Сталетава, 22 у напрамку вул. Запарожская праз надвор'е прыпыніўся рух тралейбусаў на маршрутах № 33,34,35,92.
ДАІ раіць адмовіцца ад паездак
У сувязі з непагаддзю сталічная Дзяржаўтаінспекцыя заклікала кіроўцаў «устрымлівацца ад паездак на асабістым транспарце ў моцны дождж».
«Залева выклікала падтапленні некаторых сталічных вуліц. Рух транспарту ў гэтых месцах ускладнены. На гэтых участках вулічна-дарожнай сеткі інспектары ДАІ ажыццяўляюць рэгулявальныя дзеянні», - паведамілі ў ДАІ.
У ДАІ параілі таксама падчас моцнага дажджу і ветру «паркаваць свае аўтамабілі ўдалечыні ад дрэваў, а таксама слаба ўмацаваных канструкцый».
«Калі непагадзь заспела ў асабістым транспарце, не спрабуйце пераадолець падтопленыя ўчасткі. Трэба павольна перамясціцца ў крайні правы шэраг або з'ехаць на ўзбочыну і спыніцца. Не лішнім будзе ўключыць аварыйную сігналізацыю. Пешаходам варта быць асабліва асцярожнымі падчас пераходу праезнай часткі і знаходжання паблізу дарогі», - дадалі ў ведамстве.
А было папярэджанне?
Нагадаем, Белгідрамет абвясціў на 18 ліпеня аранжавы ўзровень небяспекі праз непагадзь. Аднак паводле прагнозу моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру прагназаваліся «днём у паўднёва-ўсходніх раёнах» краіны. Увагу на гэта звярнуў тэлеграм-канал пра надвор'е «Nadvorie».