Судзяць гульца ў покер, які ўдзельнічаў у чэмпіянаце Беларусі — меркавана, за падтрымку Украіны
17 кастрычнiка 2024 у 1729173180
Максім Іскрын / «Зеркало»
У Менску па крымінальнай справе судзяць 35-гадовага Міхаіла Фандо, паведамляе «Наша Ніва».
Міхаіл Фандо родам з Барысава, але жыў у Мінску з часоў універсітэта. Вучыўся ў БДУ на менеджара.
Інфармацыі пра яго няшмат. Вядома, што Міхаіл Фандо - аматар покера, вядомы пад мянушкай Rattly. Ён гуляў у шматлікіх чэмпіянатах, у тым ліку чэмпіянаце Беларусі.
Суд над Міхаілам пачаўся сёння ў Мінскім гарадскім судзе. Яго, як мяркуецца, абвінавачваюць у падтрымцы Украіны - суд адбываецца па артыкуле «дапамога ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне вайны» (ч. 2 арт. 361−3 КК). Яму пагражае ад пяці да дзесяці гадоў калоніі.
Судзіць мужчыну будзе Любоў Сімахіна, якая выносіць палітычныя прысуды з 2011 года.