У Мінабароны Украіны раскрылі «страшную таямніцу» пра галоўнакамандуючага Залужнага
25 мая 2023 у 1685026620
«Зеркало»
Відэа з галоўнакамандуючым Узброеных сіл Украіны Валерыем Залужным апублікаваў у сваім тэлеграм-канале прадстаўнік прэс-службы Мінабароны Украіны палкоўнік Анатоль Штэфан з пазыўным «Шцірліц». З'явілася яно на фоне чутак пра цяжкае раненне Залужнага, якія распаўсюджвалі расійскія тэлеграм-каналы і афіцыйныя СМІ.
Штэфан кажа, што відэа зробленае ў адказ на «феерычныя і фантастычныя гісторыі», а таксама «канспіралагічныя версіі» расійскай прапаганды.
- Сёння, 25 траўня, я хачу раскрыць вам вельмі страшную таямніцу пра галоўнакамандуючага Узброеных сіл Украіны, - анансуе Штэфан з'яўленне Залужнага.
This browser does not support the video element.
Расійскія СМІ і тэлеграм-каналы звярнулі ўвагу, што Залужны не з'яўляецца на публічных мерапрыемствах з 8 траўня. Паводле першапачатковай версіі, менавіта ў гэты дзень Залужны атрымаў цяжкае раненне, знаходзячыся на адным з пунктаў кіравання Усходняй групоўкі УСУ, праўда, у Днепрапятроўскай вобласці.
Напярэдадні РІА «Новости» паведаміла, што галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму і аскепкавыя раненні. Адбылося гэта ў выніку расійскага ракетнага ўдару па камандным пункце пад Херсонам.
«Прагноз такі: жыць будзе, але выконваць сваю працу не зможа», - агучыла крыніца агенцтва інфармацыю, атрыманую ад сваіх «крыніц у УСУ».