Шайгу ўпершыню паказаўся на публіцы пасля мяцяжу Прыгожына
26 чэрвеня 2023 у 1687757580
«Зеркало»
Мінабароны Расіі апублікавала відэа з міністрам Сяргеем Шайгу. Гэта першае з'яўленне Шайгу ў навінах за апошнія некалькі дзён.
«Падчас працы ў зоне правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі міністр абароны Расійскай Федэрацыі генерал арміі Сяргей Шайгу праверыў перадавы пункт кіравання аднаго з аб'яднанняў Заходняй групоўкі войскаў», - гаворыцца ў паведамленні расійскага ведамства.
Немагчыма дакладна сказаць, калі знятае відэа. Таксама на ім адсутнічае гук.
Гэта першае з'яўленне Шайгу ў навінах, пасля таго як заснавальнік ПВК Вагнера Яўген Прыгожын пачаў мяцеж, патрабуючы міністра абароны РФ і кіраўніка Генштаба.