У Іране ля могілак, дзе пахаваны генерал Касем Сулеймані, адбыліся два выбухі. Загінулі 103 чалавекі
3 студзеня 2024 у 1704293520
«Зеркало»
Два выбухі прагрымелі ў горадзе Керман побач з могілкамі, дзе пахаваны генерал Касем Сулеймані, у гадавіну яго гібелі, паведамляе агенцтва IRNA.
У выніку выбухаў 103 чалавекі загінулі, 188 - пацярпелі.
Тэракт адбыўся падчас мемарыяльнай цырымоніі, прымеркаванай да чацвёртай гадавіны забойства Касема Сулеймані - генерал-лейтэнанта, камандуючага спецпадраздзяленнем «Аль-Кудс» і аднаго з самых уплывовых людзей на Блізкім Усходзе.
Два выбухі на поўдні Кермана прагрымелі каля 15 гадзін паводле мясцовага часу з розніцай у 13 хвілін. Закладзеная ля могілак Гользар-э-Шахада выбухоўка была актываваная, калі натоўп з некалькіх сотняў чалавек праходзіў міма мячэці Сахеб аль-Заман.
Могілкі, дзе пахаваны Сулеймані, забіты ў 2020 годзе ў выніку ўдару амерыканскага беспілотніка, сталі цэнтрам паломніцтва прыхільнікаў так званай восі супраціву Ірана супраць ЗША і Захаду.