Апытанне: Траціна палякаў згодная з прыёмам бежанцаў толькі з гэтых дзвюх краін
20 чэрвеня 2024 у 1718885160
"Позірк"⠀
Прыём Польшчай бежанцаў падтрымлівае 49% жыхароў краіны, 35% - з умовай, што гэта мусяць быць грамадзяне суседніх краін, такіх як Украіна і Беларусь, сведчаць вынікі апытання, праведзенага службай Opinia24 для Gazeta Wyborcza. Увагу на публікацыю звярнуў «Позірк».
Расія, якая таксама мяжуе з Польшчай, у публікацыі не згадваецца.
14% рэспандэнтаў згодныя з прыёмам бежанцаў з іншых дзяржаваў, 2% супраць прыёму, 9% не маюць меркавання па гэтым пытанні.
Паводле звестак даследавання, самыя адкрытыя да бежанцаў - жыхары буйных гарадоў (32% падтрымкі для грамадзян усіх краін), найменш адкрытыя - жыхары гарадоў з насельніцтвам да 20 тыс. чалавек (8%) і вясковай мясцовасці (10%).
59% апытаных падтрымліваюць выкарыстанне загараджальных мер (так званых пушбэкаў, калі мігрантаў выправаджаюць з тэрыторыі краіны) на польска-беларускай мяжы.
80% не супраць, каб уцекачы працавалі ў сферы гандлю, паслуг, медыцыны. 58% апытаных не хочуць бачыць такіх замежнікаў сярод палітыкаў.
У якасці суседзяў бежанцаў гатовыя прыняць 75% удзельнікаў даследавання, у якасці зяця - 64%.
Апытанне праводзілася 4−5 чэрвеня метадам камп'ютарнага і тэлефоннага інтэрв'ю, удзел у ім узяў 1001 чалавек.