«Самы вялікі разавы „ўлоў“ з пачатку вайны». Спецназ СБУ ў Курскай вобласці ўзяў у палон больш за 100 расійскіх вайскоўцаў
15 жнiўня 2024 у 1723710180
«Зеркало»
Украінскі дзяржаўны праект «Хачу жыць» паведаміў пра рэкордную колькасць узятых у палон за адзін раз расійскіх вайскоўцаў. Адбылося гэта ў Курскай вобласці Расіі.
«Агулам спецназ СБУ ўзяў у палон 102 вайскоўцы 488-га гвардзейскага мотастралковага палка УС РФ і кадыраўскага "Ахмата". Гэта самы вялікі разавы "ўлоў" з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну», - паведамляецца ў тэлеграм-канале праекта.
This browser does not support the video element.
Выданне NV са спасылкай на крыніцы ў спецслужбе піша, што байцы спецназа захапілі разгалінаваны, бетанаваны, умацаваны з усіх бакоў ротны апорны пункт - з падземнымі камунікацыямі і памяшканнямі для пражывання асабістага складу, сталоўкай, збройняй і нават лазняй.
Украіна заяўляла, што з пачатку аперацыі ў Курскай вобласці ў палон былі ўзятыя сотні расійскіх вайскоўцаў, у тым ліку тэрмінавікі, якія, як неаднаразова запэўніваў Пуцін, не будуць удзельнічаць у баявых дзеяннях.