BILD: Украінскія войскі ўзялі ў «кацёл» у Курскай вобласці каля трох тысяч расійскіх салдат
29 жнiўня 2024 у 1724935440
«Зеркало»
Расійскія войскі контратакавалі ў Курскай вобласці і выбілі УСУ з вёскі Каранёва, аднак украінскім вайскоўцам удалося закрыць «кацёл», у які трапіла каля 3000 расійскіх салдат, піша BILD.
Да 20 жніўня ўкраінскія войскі захапілі вёску Каранёва ў Курскай вобласці, пачаліся баі за аднайменны райцэнтр і чыгуначную станцыю. Паводле інфармацыі эксперта BILD па аналізе адкрытых звестак Юліяна Рэпке, цяпер расійская армія контратакавала і выбіла УСУ з вёскі. Лінія баявога судакранання цяпер праходзіць прыкладна па яе ўсходняй ускраіне.
«На поўдзень ад Каранёва УСУ днямі занялі вёску Чырвонакастрычніцкае на беразе ракі Сейм. Такім чынам і без узяцця Каранёва яны цалкам закрылі ўсходнюю мяжу "катла", у які трапілі каля 3000 расійскіх салдат. З поўдня і захаду ён заблакаваны дзяржаўнай мяжой, з поўначы - ракой Сейм», - адзначае выданне.
Як паведамлялася раней, плошча «катла», у якім застаецца каля 3000 расійскіх салдат, можа складаць каля 700 квадратных кіламетраў. «Па 1000 у маленькіх пасёлках Цёткіна і Глушкава і яшчэ 1000 уздоўж мяжы з Украінай», - заявіла выданню крыніца.