Опубликовано 29 лiстапада 2022 у 14.07
Адрес в интернете: https://zerkaloby.xyz/news/economics/27158.html    

Сэрвіс хуткай дастаўкі прадуктаў у Мінску ад «Еўрагандлю» скараціў зону абслугоўвання і колькасць пунктаў самавывазу. Даведаліся, што адбываецца

Сэрвіс хуткай дастаўкі прадуктаў «Ямігам», які працуе ў Мінску і належыць «Еўрагандлю», скараціў тэрыторыю абслугоўвання і зменшыў колькасць пунктаў самавывазу да трох.

Фото из Instagram yamigom_store
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота з Instagram yamigom_store

Праз сэрвіс «Ямігам», што належыць «Еўрагандлю», можна замовіць прадукты, якія дастаўляюць цягам 20 хвілін, замову таксама можна было забраць у пунктах самавывазу. Нядаўна сэрвіс скараціў тэрыторыю дастаўкі заказаў і зменшыў колькасць пунктаў самавывазу да трох: на вуліцах Скарыны і Калеснікава, а таксама на праспекце Дзяржынскага. Кароткая інфармацыя пра гэта ёсць на сайце сэрвісу, пра што «Люстэрку» таксама паведамілі чытачы.

— Забіраў сёння заказ у сэрвісе «Ямігам». Расказалі наступнае: 27 лістапада, хутчэй за ўсё, застануцца тры пункты выдачы заказаў, яны будуць максімум да сярэдзіны снежня. Не ведаю, ці працягне працу дастаўка, — паведаміў у рэдакцыю на мінулым тыдні Уладзімір (імя змененае).

Скриншот с сайта yamigom-store.by
Скрыншот з сайта yamigom-store.by

— Гэта на няпэўны тэрмін. Пра тэрміны вяртання ўсіх астатніх пунктаў інфармацыі цяпер няма, — патлумачыла нам праз тэлефон супрацоўніца службы падтрымкі «Ямігам». Аператар не ведае, ці будуць і далей скарачаць зону дастаўкі або цалкам ліквідаваць прадпрыемства, дзяўчына толькі адзначыла, што пра закрыццё сэрвісу гаворкі пакуль не ідзе.

Нагадаем, нядаўна яшчэ адно падраздзяленне «Еўрагандлю» — «Еўраопт» — абвясціла пра тое, што сэрвіс «Е-дастаўка» рэзка скарачае сваю геаграфію, даступнымі для дастаўкі засталіся толькі Мінск і вобласць, Баранавічы і абласныя цэнтры. Аднак ужо 11 лістапада кампанія заявіла, што вяртае магчымасць дастаўкі пакупак па ўсёй краіне.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO