Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  2. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  3. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  4. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  5. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  6. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  7. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  8. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  9. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  10. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  11. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  12. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  13. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  14. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
Читать по-русски


Рэальныя даходы беларусаў па выніках дзесяці месяцаў скараціліся на 3,9% у гадавым выражэнні. Паскарэнню іх падзення не перашкодзіла нават забарона росту цэн, якую ўвялі акурат у кастрычніку. Чаму так атрымліваецца і чаго чакаць да канца года, тлумачыць эканаміст.

Здымак мае ілюстрацыйны характар

У кастрычніку, калі на загад Аляксандра Лукашэнкі ўвялі забарону на рост цэн, працягнулі падаць рэальныя даходы беларусаў. На гэта ўплывала некалькі фактараў. Па-першае, назапашвальны эфект, то-бок на звесткі пра рэальныя даходы за студзень-кастрычнік уплывала інфляцыя не толькі апошняга месяца (тады статыстыка нават зафіксавала дэфляцыю), а за ўвесь год. У цэлым атрымліваецца, што яна знізіла даходы насельніцтва. Па-другое, у кастрычніку мог моцна прасесці нейкі з кампанентаў, якія ўлічваюцца ў статыстыцы па рэальных даходах, адзначае акадэмічны дырэктар BEROC (Кіеў), запрошаны прафесар універсітэта Карласа III у Мадрыдзе Кацярына Барнукова.

— Мы не бачылі ў кастрычніку вялікага росту заробкаў. Тое самае з пенсіямі — яны ў кастрычніку наўрад ці падалі, але і не раслі. Хутчэй за ўсё, моцна праселі прадпрымальніцкія даходы хатніх гаспадарак. Практычна ва ўсіх, хто заняты ў малым прадпрымальніцтве, ІП у сувязі з кантролем цэн маглі моцна прасесці даходы, бо многія не разумелі, як працаваць, а тлумачэнні пачалі паступаць толькі ў канцы месяца. Так, гэтыя даходы складаюць да 10%, але калі такі кампанент прасядае на 30−50%, гэта адаб’ецца і ў агульных рэальных даходах насельніцтва, — тлумачыць эканаміст.

Паводле яе словаў, уплывае таксама і тое, што летась у кастрычніку быў рост даходаў, у тым ліку таму, што тады актыўна раслі заробкі.

У цэлым жа афіцыйнае падзенне цэн у кастрычніку і лістападзе па выніках года прыкметна паправіць карціну па рэальных даходах насельніцтва.

— Упэўненая, што па выніках года будзе паляпшэнне, таму што ў лістападзе мы зноў бачылі ў афіцыйнай статыстыцы падзенне цэн. Тым больш у лістападзе і прадпрымальніцкія даходы, напэўна, часткова аднавіліся. У крайнім выпадку яны пачнуць аднаўляцца ў снежні. Наконт магчымасці давесці рэальную сярэднюю зарплату да ўзроўню мінулага года складана нешта казаць — пакуль гэтага не відаць. Але ў любым выпадку паляпшэнне будзе.