Опубликовано 30 снежня 2022 у 10.00
Адрес в интернете: https://zerkaloby.xyz/news/economics/29399.html    

У Мінабароны Беларусі назвалі дзве афіцыйныя версіі прычын падзення ракеты ў Брэсцкай вобласці

Міністэрства абароны Беларусі сур’ёзна разглядае наўмысную правакацыю з боку Украіны як адну з версій прычын падзення ракеты ў памежжы Брэсцкай вобласці. Раніцай 30 снежня ведамства апублікавала афіцыйны каментар начальніка ўпраўлення зенітных ракетных войскаў палкоўніка Кірыла Казанцава.

Начальник управления зенитных ракетных войск полковник Кирилл Казанцев утром 30 декабря прокомментировал падение ракеты в Брестской области. Скриншот видео Минобороны Беларуси
Начальнік упраўлення зенітных ракетных войскаў палкоўнік Кірыл Казанцаў раніцай 30 снежня пракаментаваў падзенне ракеты ў Брэсцкай вобласці. Скрыншот відэа Мінабароны Беларусі

— Як адзначалася раней, у Іванаўскім раёне была збітая сродкамі супрацьпаветранай абароны цэль, якая прыляцела з украінскага боку. Баявыя разлікі адпрацавалі штатна. Разам з тым па дадзеным інцыдэнце застаюцца пытанні, і мы разглядаем дзве версіі: ненаўмысны пуск зенітнай кіраванай ракеты з прычыны нізкай навучанасці разліку, або няспраўнасць ракеты, або гэта наўмысная правакацыя Узброеных сіл Украіны, — заявіў Казанцаў.

Нагадаем, 29 снежня Расія зладзіла масіраваную ракетную атаку на Украіну — у краіне была абвешчаная паветраная трывога. Паведамлялася пра выбухі ў Харкаве, Кіеве, Львове. Частку ракет паспяхова збіла ўкраінская СПА.

Тым часам тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» са спасылкай на мясцовыя паблікі паведаміў, што ў полі каля вёскі Гарбаха ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці знайшлі ракету. Пазней гэта пацвердзілі ўлады Беларусі.

У Мінабароны заявілі, што ракета прыляцела раніцай з украінскага Забалоцця непадалёк ад мяжы. МЗС Беларусі ў сувязі з падзеннем ракеты ўручыла ноту пратэсту амбасадару Украіны, запатрабавала правесці расследаванне інцыдэнту і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

Паводле версіі беларускага боку, ракета з С-300 была выпушчаная з боку Украіны і збітая сіламі СПА ў паветранай прасторы нашай краіны ў прамежку з 10 да 11 гадзін раніцы. Гэта акурат час правядзення расійскай ракетнай атакі.

Гэтую акалічнасць падкрэслілі і ў Мінабароны Украіны. Там не выключаюць магчымасці таго, што ракета магла быць правакацыяй з боку Расіі, каб уцягнуць Беларусь у вайну. Украіна гатовая правесці міжнароднае расследаванне здарэння, але без удзелу краін, якія падтрымліваюць РФ.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO