Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  2. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  3. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  4. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  5. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  6. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  7. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  8. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  9. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  10. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  11. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  12. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  13. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  14. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў як найхутчэй пабудаваць беларускі порт у Расіі, але не чакаць заканчэння будаўніцтва, а грузіць айчынную прадукцыю ўжо сёння «літаральна на кожным свабодным квадратным метры» расійскіх партоў. Такое даручэнне ён даў на нарадзе па экспарце 5 студзеня, паведамляе яго прэс-служба.

Совещание по экспорту 5 января. Фото: пресс-служба Лукашенко
Нарада па экспарце 5 студзеня. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Лукашэнка чарговы раз заявіў пра гатоўнасьць Расіі адкрыць свае парты для загрузкі беларускіх тавараў, падкрэсліўшы, што «ўсе пытанні вырашаныя». Паводле яго, пытанне за малым — пачынаць грузіць у гэтых партах.

— Трэба хутчэй будаваць гэтыя парты, даводзіць да пэўнага ўзроўню і гандляваць ужо праз уласныя парты, — сказаў Лукашэнка.

Тым не менш, паводле яго словаў, чакаць будаўніцтва ўласнай інфраструктуры ў расійскіх партах няма калі — трэба займацца перавалкай грузаў ужо сёння і выкарыстоўваць для гэтага любую магчымасць, перш за ўсё на паўночным захадзе Расіі.

— Прэзідэнт Расіі асабіста паказаў мне ўсе парты Піцера і вакол яго (ён ведае гэта дасканала) і прапанаваў: выбірайце любы кірунак. Але я яму сказаў, нам ужо сёння трэба грузіць. Кажа: любы пункт і пачынайце грузіць. Таму (я так вобразна часта кажу) пакуль будзем будаваць — мяхамі будзем грузіць. Натуральна, 12 мільёнаў тон і больш мяхамі не загрузіш, але тым не менш гэта кажа пра тое, што мы ўжо сёння павінныя літаральна на кожным свабодным квадратным метры расійскіх партоў грузіць свае тавары, — дадаў ён.

Будаўніцтва партоў — не адзіная тэма, якая абмяркоўвалася на нарадзе па экспарце. Лукашэнка таксама загаварыў непасрэдна пра экспарт — у прыватнасці, запатрабаваў павялічыць яго «паштучна».

— Паштучна — гэта значыць, што трактароў, аўтамабіляў, калійных угнаенняў, нафтапрадуктаў тоны і штукі мы рэалізавалі менш, чым у 2021 годзе. Дзякуючы таму, што адбыўся рэзкі рост цэн на тыя тавары, якія мы прадаём, мы маем больш-менш станоўчыя вынікі па экспарце. Але тое, што мы паштучна і па тонах не выйшлі на меркаваны ўзровень, — сведчанне таго, што супакойвацца нельга. Нам трэба думаць, як нарошчваць экспарт, — патлумачыў ён, дадаўшы, што «палову таго, што вырабляем, мы павінныя будзем прадаць, каб нармальна жыць».

Што чуваць пра будаўніцтва порта ў Расіі

Нагадаем, пасля таго як 9 жніўня 2021 года краіны Захаду сумесна ўвялі супраць афіцыйнага Мінска чарговы пакет санкцый, беларускія ўлады завялі гаворку пра перанакіраванне грузаў, для якіх закрываўся самы танны і выгадны марскі шлях праз краіны Балтыі. Восенню таго ж года ўпершыню зайшла гаворка пра будаўніцтва беларускага тэрмінала ў расійскіх партах, у прыватнасці, у Мурманскай або Ленінградскай вобласці.

За некалькі дзён да пачатку вайны Лукашэнка расказаў пра планы па будаўніцтве порта пад Санкт-Пецярбургам, ён ацэньваў завяршэнне праекта на два гады. Пры гэтым расійскія ўлады заявілі пра гатоўнасць перадаць Беларусі ў карыстанне ўжо дзейныя тэрміналы да таго моманту, пакуль Мінск не пабудуе свае.

У чэрвені РФ дазволіла Мінску выкарыстоўваць усе свае парты для экспарту нафтапрадуктаў (па калійных угнаеннях пра такое рашэнне не паведамлялася). Да канца лета Беларусь працавала з дзевяццю расійскімі партамі і за першае паўгоддзе пераваліла праз іх каля 2 млн тон грузаў.

У сярэдзіне жніўня Раман Галоўчанка заявіў, што будаўніцтва беларускага порта пад Санкт-Пецярбургам скончыцца да канца 2022 года. Але губернатар Ленвобласці РФ Аляксандр Драздзенка неўзабаве расказаў пра планы здаць партовыя пляцоўкі рэгіёна пад будаўнічыя праекты партовай інфраструктуры беларускіх кампаній. Паводле яго словаў, Мінск павінен вызначыцца з пляцоўкай і з кампаніямі, з якімі будзе заключаць кантракты на арэнду тэрыторый.

З таго часу пра прарывы ў праекце па будаўніцтве беларускага порта ў Расіі нічога не чуваць.