Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  2. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  3. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  4. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  5. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  6. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  7. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  8. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  9. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  10. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  11. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  12. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  13. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
Читать по-русски


Ігар Сяргеенка ідзе ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Віцебскай вобласці: ён балатуецца ў Паставах. Як і астатнія кандыдаты, ён падаў звесткі пра даходы і маёмасць. Гэтую інфармацыю «Люстэрка» знайшло ў нумары газеты «Витебские вести» ад 2 лютага 2024 года. Расказваем, колькі зарабіў топавы чыноўнік.

Глава Администрации Лукашенко Игорь Сергеенко во время круглого стола в Заслоновской средней школе Лепельского района, Витебская область, 9 ноября 2022 года. Фото: president.gov.by
Кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сяргеенка падчас круглага стала ў Заслонаўскай сярэдняй школе Лепельскага раёна, Віцебская вобласць, 9 лістапада 2022 года. Фота: president.gov.by

Кандыдаты ў дэпутаты даюць справаздачу за даходы 2022 года (падатковыя дэкларацыі за мінулы год будуць падавацца ў сакавіку).

У дэкларацыі пра даходы і маёмасць Ігара Сяргеенкі за 2022 год запісаная кватэра ў Мінску плошчай 101,6 кв. м, а таксама даход у памеры 172 503 рублёў. З іх 44 553 рублі — ад продажу зямельнага ўчастка.

Згодна з артыкулам 17 закона «Пра барацьбу з карупцыяй», дзяржслужбоўцы не маюць права працаваць на іншых аплатных пасадах (выключэнне — навуковая, педагагічная, культурная, творчая і медыцынская дзейнасць). А значыць, калі ад названай сумы адняць даход ад продажу ўчастка, то рэшта — і ёсць гадавая зарплата чыноўніка. У 2022 годзе яна была роўная 127 950 рублям, або 10 663 рублям за месяц.

Для параўнання, сярэдні налічаны заробак у Беларусі за 2022 год склаў 1631 рубель, а пасля выліку падаткаў на рукі атрымлівалася блізу 1403 рублёў. Выходзіць, што ў 2022 годзе топавы чыноўнік зарабляў у 7,6 разу больш, чым сярэдні беларус.

Кіраўнік адміністрацыі балатуецца на выбарчым участку ў Паставах. У дакументах па вылучэнні гаворыцца, што ён беспартыйны і вылучаецца «ад працоўных калектываў». Канкурэнцыю Сяргеенку на Пастаўскай выбарчай акрузе складуць два кандыдаты: кіраўнік сялянска-фермерскай гаспадаркі «АНДРЕЙЧиК» Дзмітрый Андрэйчык (вылучаецца ад ЛДПБ) і першы сакратар браслаўскага філіяла БРСМ Ірына Мурашка (сябра партыі «Белая Русь»).

Сяргеенка займае пасаду кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі з 2019 года. Да гэтага ён працаваў першым намеснікам старшыні КДБ. У выпадку абрання дэпутатам Сяргеенка мусіць пакінуць адміністрацыю.