Опубликовано 11 чэрвеня 2024 у 11.42
Адрес в интернете: https://zerkaloby.xyz/news/economics/70457.html    

Чыноўнікі стварылі «пастку» для некаторых пенсіянераў і сем'яў з дзецьмі, а цяпер самі ж б'юць трывогу, што людзі могуць застацца без грошай

У ліпені некаторыя беларусы не змогуць атрымаць пенсіі і дапамогі на дзяцей. Гаворка пра тых, хто не адкрые спецыяльнага банкаўскага рахунку, на які будуць пералічваць гэтыя сродкі. У Мінпрацы расказалі падрабязнасці пра гэтае новаўвядзенне.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Каротка пра тое, што зменіцца з 1 ліпеня

З наступнага месяца многіх беларусаў перавядуць на атрыманне пенсій і дапамог на дзяцей праз банкі. Гэта закранае жыхароў Мінска, а таксама гарадоў абласнога падпарадкавання і райцэнтраў. Выбраць фінустанову, праз якую людзі будуць атрымліваць гэтыя сродкі, можна самастойна. Нагадаем, цяпер беларусы на свой выбар могуць атрымліваць пенсіі і дапамогі на дзяцей праз пошту або банкі.

Па-ранейшаму атрымліваць пенсіі праз пошту змогуць беларусы, старэйшыя за 70 гадоў, інваліды I і II групы, а таксама жыхары вясковай мясцовасці.

Што да дапамог на дзяцей, то магчымасць атрымліваць іх праз пошту пакінулі за інвалідамі I і II групы, а таксама за сем’ямі, якія выхоўваюць дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў. Жыхары вясковай мясцовасці таксама па-ранейшаму змогуць атрымліваць дапамогі на дзяцей праз пошту.

Што трэба паспець зрабіць (і да якой даты)

Раней сацслужбы папярэджвалі: каб з ліпеня атрымліваць пенсію або дапамогі ў банку, трэба да 10 чэрвеня адкрыць базавы рахунак у адной з фінустановаў. Тым, хто не адкрые такога рахунку, прыпыняць выплату грошай.

11 чэрвеня ў Мінпрацы заявілі, што «грамадзяне, якія не паспелі адкрыць базавы рахунак у банку для атрымання пенсіі ці дапамогі, могуць зрабіць гэта да канца наступнага тыдня». Канкрэтная дата не ўдакладняецца. Нядзеля наступнага тыдня — 23 ліпеня.

«Выплатныя ведамасці на наступны месяц фармуюцца ў 20-я дні папярэдняга месяца. Просім не адкладаць пытанняў з выплатай пенсій на апошні дзень», — удакладнілі ў Мінпрацы.

Адкрыць базавыя рахункі можна ў тым ліку ў «Белаграпрамбанку», «Беларусбанку», «Банку БелВЭБ», «Белгазпрамбанку», «Белінвестбанку», «Банку Дабрабыт», «Прыёрбанку» ці «Сбер Банку».

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO