Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  2. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  3. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  4. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  5. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  6. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  7. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  8. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  9. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  10. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  11. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  12. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
Читать по-русски


У Беларусі ў жніўні прадалі 4916 новых легкавікоў і лёгкага камерцыйнага транспарту. Гэта месячны рэкорд гэтага года, паведамляе Беларуская аўтамабільная асацыяцыя (БАА). Актыўней за ўсё беларусы куплялі аўто брэнда Geely.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

За жнівень кампаніі — чальцы БАА прадалі 4916 адзінак легкавых аўтамабіляў і лёгкага камерцыйнага транспарту. Гэта месячны рэкорд гэтага года. Жнівеньскі паказчык таксама больш чым у два разы перавышае продажы за аналагічны месяц 2023-га.

За восем месяцаў гэтага года прадалі 29 987 аўтамабіляў. Гэта больш, чым за ўвесь 2023-і. Пры гэтым продажы за студзень-жнівень гэтага года на 120% перавышаюць паказчыкі аналагічнага перыяду 2023-га, удакладняюць у БАА.

Лідар продажаў сярод легкавых аўтамабіляў — Geely, на гэты брэнд прыпадае 49% ад агульнай колькасці рэалізацыі новых легкавікоў.

Рост продажаў новых аўтамабіляў звязаны з тым, што дылеры пашырылі свае прапановы, таксама павялічыўся попыт у пакупнікоў. На думку БАА, людзі пачалі актыўней набываць транспарт дзякуючы даступнасці аўтакрэдытаў і лізінгу. Сярод іншых прычын — рост даходаў насельніцтва, а таксама складанасці з увозам аўто з-за мяжы.

Па выніках васьмі месяцаў гэтага года больш за 5% прададзеных афіцыйнымі дылерамі аўтамабіляў адносяцца да класа электрычных, адзначаюць у БАА. Па выніках 2023-га гэты паказчык ледзь дасягаў 1,7%. На павелічэнне продажаў «электрычак» паўплывала пашырэнне інфраструктуры для падзарадкі электрамабіляў у Беларусі.

Чытайце таксама