Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  2. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  3. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  4. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  5. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  6. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  7. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  8. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  9. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  10. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  11. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  12. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  13. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
Читать по-русски


/

У Беларусі не мусіць быць «бамжоў і дармаедаў», заявіў 16 лістапада Аляксандр Лукашэнка ў Клімавічах на абласных «Дажынках». Паводле яго, «усе павінныя варушыцца, працаваць, зарабляць на сябе і на сваю сям’ю». Раней чыноўнікі заяўлялі, што могуць увесці чарговыя абмежаванні для тых, хто трапіў у базу «дармаедаў».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

«Трэба, каб у чалавека разам з заробкам расла матывацыя і кваліфікацыя. Але давайце будзем адкрыта казаць. У нас усе хочуць працаваць як найлепшыя? Вось сёння яны будуць на сцэне. Далёка не ўсё… Рыхтуйцеся. Рыхтуйцеся! — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Бамжоў, дармаедаў у краіне не будзе. Усе павінныя варушыцца, працаваць, зарабляць на сябе і на сваю сям’ю. Мы дапаможам. Мы дапаможам, дамо працоўнае месца, толькі ідзіце працаваць. Тыя, хто перашкаджае людзям жыць, мы, хлопцы і дзяўчаты, мы з вамі будзем сур’ёзна разбірацца. Не крыўдуйце».

Падрабязнасці наконт таго, што канкрэтна могуць зрабіць чыноўнікі для барацьбы з «дармаедствам», не паведамляюцца.

Нагадаем, чыноўнікі працягваюць абмяркоўваць варыянт увесці дадатковыя абмежаванні па «дармаедстве», гэтым разам — для тых, хто працуе за мяжой. Сярод іншага — зрэзаць для іх бясплатную медыцыну. Тым часам нядаўна Наталля Качанава абурылася, што некаторыя беларусы працуюць за мяжой, а ў нашай краіне лічацца беспрацоўнымі і «сядзяць на сацыяльным забяспечанні». Дасталася і сем’ям такіх людзей: маўляў, таксама «карыстаюцца ўсімі сацыяльнымі выгадамі ў Беларусі». Асабліва чыноўнікі акцэнтуюць увагу на дальнабойшчыках.

Тыя, хто трапляе ў «дармаедскую» базу, поўнымі тарыфамі аплачваюць ацяпленне, гарачую ваду і газ.

Чытайце таксама