Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  2. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  3. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  4. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  5. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  6. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  7. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  8. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  9. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  10. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  11. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  12. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  13. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
Читать по-русски


/

Беларуска звальнялася, але замест падзякі за працу атрымала пагрозы. Працадаўца заявіў, што калі жанчына раскажа кантрольным органам пра факты парушэнняў і злоўжыванняў на прадпрыемстве, то ён здасць яе сілавікам за «палітыку». «Люстэрка» даведалася падрабязнасці і спытала ў юрыста, што рабіць у такой сітуацыі.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Імя суразмоўніцы змененае з меркаванняў бяспекі. З гэтай жа прычыны мы не называем прадпрыемства, дзе яна працуе.

«Начальнік вельмі спалохаўся»

Вольга працавала на дзяржаўным прадпрыемстве, але вырашыла звальняцца. Яна напісала заяву начальніку — той запрасіў яе да сябе ў кабінет.

— Спачатку размова была цалкам дзелавой, — расказвае суразмоўніца. — Кіраўнік пацікавіўся, як мне працавалася, папрасіў расказаць пра мае назіранні і заўвагі наконт дзейнасці прадпрыемства. Я цалкам шчыра прызналася, што, на маю думку, у кантрольных органаў падчас наступнага маніторынгу могуць узнікнуць пэўныя пытанні. Напрыклад, яны могуць пацікавіцца, чаму людзей, якія толькі што скончылі ўніверсітэт, адразу ж прызначалі начальнікамі структурных падраздзяленняў. Я звярнула ўвагу на тое, што гэта незаконна. І начальнік вельмі спалохаўся.

У размове Вольга адзначыла і іншыя парушэнні, на якія, на яе думку, могуць звярнуць увагу кантралёры.

— Напрыклад, з балансу прадпрыемства спісваліся матэрыяльныя каштоўнасці, але да ўтылізацыі не даходзіла. Рэчы начальства забірала сабе дадому, — сцвярджае Вольга. Яна адзначыла, што частка дзяржсродкаў пайшла на дарагі рамонт кабінета начальства і службовыя аўтамабілі прэміум-класа, якія выкарыстоўваліся ў асабістых мэтах.

Паводле суразмоўніцы, кіраўнік прадпрыемства запатрабаваў ад яе маўчаць і нікому не расказваць пра парушэнні. У адваротным выпадку ён паабяцаў ёй праблемы з сілавікамі.

— Начальнік сказаў, што калі я дзе-небудзь і калі-небудзь паведамлю пра яго парушэнні што да работнікаў і матэрыяльных каштоўнасцяў, то па мяне «прыйдуць на БЧБ-падставах». Але я ніколі не ўдзельнічала ў пратэстах, — з трывогай у голасе кажа Вольга.

Пагрозы працадаўцы беларуска лічыць сур’ёзнымі. Паводле яе, у калектыве прадпрыемства даўно пануе нездаровая псіхалагічная атмасфера.

— Кіраўніцтва ўвесь час шукае кампрамат на непажаданых супрацоўнікаў, а потым шантажуе іх, патрабуючы напісаць заявы на звальненне, — заключае яна.

Што рабіць?

Па каментар «Люстэрка» звярнулася да юрыста аднаго з фондаў салідарнасці. На ўмовах ананімнасці ён расказаў, што пакуль пра такія выпадкі шантажу ён не чуў.

— Мы ведаем выпадкі, калі такі шантаж здараўся ў звычайных сем’ях, — сцвярджае юрыст, — напрыклад, муж збіваў жонку і пагражаў, што калі яна некуды пойдзе скардзіцца, ён яе здасць за ўдзел у пратэстах. Была таксама гісторыя, калі муж забраў дзіця і сказаў маці, што калі яна паспрабуе паскардзіцца, то ён заявіць у міліцыю пра яе палітычныя каментары ў сацсетках і прысутнасць на паслявыбарчых маршах у 2020 годзе. На жаль, усе людзі, гісторыі якіх мы ведаем, застаюцца ў Беларусі і баяцца даводзіць да агульнага ведама тое, што здарылася.

Што рабіць у такой сітуацыі? Суразмоўца «Люстэрка» раіць у першую чаргу звярнуцца па дапамогу да праваабаронцаў.

— Важна памятаць, што рэжым прызнаў усе праваабарончыя арганізацыі «экстрэмісцкімі фарміраваннямі», таму, каб не наклікаць бяду, лепш пісаць нам, выкарыстоўваючы VPN, пасля заканчэння размовы пачысціць гісторыю браўзера і выдаліць чат, — падказвае эксперт. — Я б раіў у першую чаргу звяртацца да праваабаронцаў «Вясны», фонду «Краіна для жыцця» ці ініцыятывы Dissidentby. Нашыя калегі паспрабуюць дапамагчы і дадуць якасную юрыдычную кансультацыю. Юрыст ацэніць усе абставіны і зможа прапанаваць варыянты рашэння альбо перанакіруе запыт на дадатковую кансультацыю ў профільныя арганізацыі.

Чытайце таксама