Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  2. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  3. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  4. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  5. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  6. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  7. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  8. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  9. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  10. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  11. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  12. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, чаму ў Беларусі працягваюць адзначаць Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, перадае яго прэс-служба.

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

«Мы на 7 лістапада заўсёды (партыя нас так вучыла) рабілі народу падарунак. І канец года практычна, і сельгасработы завяршаюцца. І адна з матывацый, каб пакінуць гэтае свята, У мяне была акурат гэтая: прывыклі людзі атрымліваць падарункі ад улады, адно ад аднаго — давайце пакінем», — расказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ў Беларусі штогод да 7 лістапада адкрываюцца новыя аб’екты: ад дзіцячых садкоў да буйных вытворчасцяў касмічных маштабаў.

«Гэтым перш за ўсё я аргументаваў тое, што мы гэтае свята захаваем», — рэзюмаваў Лукашэнка.

Нагадаем, сёння ён афіцыйна запусціў вытворчасць Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі (якая працуе ўжо не першы месяц), летась Лукашэнка напярэдадні гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі адкрыў кардыяцэнтр «еўрапейскага ўзроўню» ў Магілёве.

Пазалетась, у 2020-м, — Беларускую атамную станцыю. Пра яе ён успомніў і сёння.

«Цяпер вы зразумелі, што атамная станцыя — гэта падарунак Беларусі? Гэта выратаванне, таму што электрычнасць сёння на Захадзе эканомяць як толькі могуць», — сказаў Лукашэнка.

Аднак ён не згадаў, што з моманту адкрыцця станцыя прастойвае больш за 52% часу праз шматлікія «выпрабаванні» і «планавыя рамонты».