Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  2. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  3. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  4. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  5. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  6. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  7. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  8. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  9. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  10. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  11. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  12. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  13. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
Читать по-русски


У сям'і Ромы Кагадоўскага, які паўтара года таму выратаваў на пажары маленькага брата, зноў бяда. Новы дом, у які яны мусілі вось-вось пераехаць, згарэў. Пра гэта «Люстэрку» паведамілі знаёмыя сям'і.

Рома Когодовский во время награждения орденом "За личное мужество". Фото: Белта
Рома Кагадоўскі падчас узнагароджання ордэнам «За асабістую мужнасць». Фота: БЕЛТА

Нагадаем, 28 красавіка 2021 года ў шматдзетнай сям'і Марыі і Аляксея з вёскі Сідаравічы Мядзельскага раёна здарылася бяда. Увечары, калі тата паехаў у суседні пасёлак, каб сустрэць маму з працы, у іх доме адбыўся пажар. У той час там знаходзіліся два хлопчыкі: 12-гадовы Рома і Ваня, якому тады быў год і чатыры месяцы. Ратуючыся ад агню, старэйшы брат разбіў у адным з пакояў акно і вынес малога. З Ванем усё добра, а Рома атрымаў апёкі больш за 65% цела.

Лячэнне Ромы было вельмі доўгім і складаным: хлопчык перанёс 22 аперацыі і толькі ў жніўні змог зноў пачаць гаварыць. Наперадзе ў яго мноства пластычных аперацый. У лістападзе 2021-га яго ўзнагародзілі ордэнам «За асабістую мужнасць». Цяпер ён вучыцца ў ліцэі МУС.

Пасля красавіцкай трагедыі сям'і адважнага хлопчыка часова вылучылі дом у пасёлку Занарач Мядзельскага раёна. Тут жа сям’я пачала будаваць сваё жыллё.

У ліпені 2021-га сям’ю Ромы наведаў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын. Ён запэўніў, што вобласць падтрымае сям’ю хлопчыка, а сам ён зімой прыедзе да Кагадоўскіх на наваселле.

— Давайце тады дамовімся, каб зімой сустрэцца ў вас у доме, — сказаў мінулым летам Аляксандр Турчын, абяцаючы, што завітае да сям'і на гарбату.

Новый дом, который строила семья Ромы, июнь 2022-го. Фото: mlyn.by
Новы дом, які будавала сям'я Ромы, чэрвень 2022-га. Фота: mlyn.by

У снежні 2022-га дом быў гатовы. Найбліжэйшымі днямі Марыя з Аляксеем і дзецьмі збіраліся адзначаць наваселле. Але ў суботу, 3 снежня, у іх здарылася новая бяда.

— У новы дом яны збіраліся заязджаць, здаецца, у нядзелю ці ў панядзелак, — расказаў «Люстэрку» знаёмы сям'і. — У суботу Маша там прыбіралася, а Лёша дарабляў нейкія дробязі па рамонце. Увечары, каб крыху перадыхнуць і зноў вярнуцца да справаў, яны ненадоўга адскочылі да мамы Лёшы на гарбату — яна жыве побач. Прайшло трохі часу, прыбег сусед: «Дом гарыць!» Ніхто нічога не зразумеў, які дом. «Ваш новы дом», — сказаў ён.

Паводле словаў знаёмага, калі Марыя і Аляксей выйшлі на двор, то ўбачылі, што іх будынак палае.

— Згарэла амаль усё. Ацалеў толькі Ромаў пакой, — працягвае суразмоўца. — Сям'я шакаваная, такое гора. Дзякуй Богу хоць унутры нікога не было. Ніхто не разумее, як такое магло здарыцца другі раз. Яны так стараліся, будавалі гэты дом. Уклалі ўсе зберажэнні. Узялі крэдыт на 20 гадоў, здаецца, з субсідыяй, як шматдзетныя. Лёша гэты год з будоўлі, лічы, не выходзіў. Шмат чаго зрабіў сваімі рукамі. Нейкі злы лёс… яшчэ і дзядуля ў іх нядаўна памёр.

Што стала прычынай пажару, знаёмыя не ведаюць. Паводле звестак МНС, 3 снежня ў Мінскай вобласці адбылося 11 пажараў, знішчаная адна пабудова, пашкоджана 10. «Магілёў анлайн» са спасылкай на МНС піша, што, папярэдне, прычынай пажару ў доме сям'і Ромы Кагадоўскага стала замыканне праводкі на гарышчы.