Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  2. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  3. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  4. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  5. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  6. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  7. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  8. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  9. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  10. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  11. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  12. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  13. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
Читать по-русски


Мая Вольны хацела наведаць Беларусь па бязвізавым рэжыме, які ўлады ўвялі як «пацверджанне адкрытасці краіны, скіраванасці на добрасуседства і ўмацаванне міжнацыянальных сувязяў», піша «Радыё Свабода».

Беларуская мяжа. Фота: TUT.BY
Беларуская мяжа. Фота: TUT.BY

Пісьменніца планавала наведаць Пінск, дзе ў міжваенны перыяд жылі і працавалі яе дзяды, а таксама пабачыць мясціны, звязаныя з вядомым польскім рэпарцёрам Рышардам Капусціньскім, які нарадзіўся ў Пінску. У Мінску Вольны планавала сустрэцца з беларускімі праваабаронцамі і інтэлектуаламі.

У Пінск Мая Вольны ехала аўтобусам з Варшавы. У Брэсце ў яе пачаліся праблемы.

«Беларуская памежніца доўга разглядала мой пашпарт, распытвала пра мэту паездкі. Потым сказала, каб я пачакала ў невялікай кабінцы. Памежнікі забралі мой пашпарт і доўга пра нешта размаўлялі, а мне сказалі чакаць і не рухацца. Потым, пасля 23.00, прыйшоў іншы памежнік і зачытаў мне пастанову пра тое, што ў выніку рашэння ўладаў РФ мне забаронены ўезд на 20 гадоў». — расказала «Свабодзе» Мая Вольны.

Прычыны беларускі памежнік не паведаміў, спаслаўшыся на тое, што ў беларускай камп’ютарнай сістэме яна «не бачная». Пасля жанчыну папрасілі забраць рэчы з аўтобуса і пасадзілі ў легкавы аўтамабіль з трыма мужчынамі.

«Мне сказалі, што толькі так я магу вярнуцца ў Польшчу. Я села ў машыну, і толькі тады мне вярнулі пашпарт. Мужчыны, беларусы, дапамаглі мне перайсці мяжу на польскі бок». — сказала Вольны.

Польцы забаранілі наведваць Беларусь да 30 лістапада 2042 года. Раней пра такія вялікія тэрміны забароны на ўезд публічна не паведамлялася. Права наведваць Беларусь абмяжоўвалася максімальна на 10 гадоў.

Летась польская пісьменніца шмат падарожнічала па Расіі, збіраючы матэрыял для новай кнігі. Яна лічыць, што забарона з боку РФ можа быць звязаная з яе крытычнымі выказваннямі ў сацыяльных сетках і адмовай даць інтэрв'ю тэлеканалу «Russia Today» за некалькі тыдняў да Новага года.

«У той самы час у Расіі пераклалі і апублікавалі іншае інтэрв'ю са мной, дзе я разважала пра стан расійскага грамадства. Пасля гэтага на мяне пасыпалася маса гнеўных каментароў, а тую размову ў выніку выдалілі з сайта», — расказала пісьменніца «Свабодзе».

Мая Вольны — пісьменніца, рэпарцёрка, доктарка гуманітарных навук. Пачынала працаваць у рэдакцыі культуры польскага тыднёвіка «Polityka». Працавала дырэктаркай музея ў Бельгіі і аглядальніцай найважнейшага фламандскага інфармацыйнага сайта VRT. Аўтарка сямі мастацкіх раманаў і дзвюх кніг нон-фікшн.

Бязвізавы рэжым для грамадзян Польшчы ўвялі 1 ліпеня 2022 года. Улады сцвярджаюць, што ім ужо скарысталася звыш 35 тысяч палякаў. У снежні бязвіз працягнулі на чарговы год.