Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  2. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  3. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  4. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  5. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  6. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  7. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  8. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  9. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  10. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  11. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  12. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  13. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
Читать по-русски


Тэмы «мяккай сілы», культурнай экспансіі і чысціні роднай мовы падняў Аляксандр Лукашэнка 10 студзеня на цырымоніі ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне», а таксама спецыяльных прэмій дзеячам культуры, мастацтва і спорту.

Александр Лукашенко на церемонии вручения премии «За духовное возрождение», а также специальных премий деятелям культуры, искусства и спорта. 10 января 2023 года. Минск. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне», а таксама спецыяльных прэмій дзеячам культуры, мастацтва і спорту. 10 студзеня 2023 года. Мінск. Фота: president.gov.by

Выступ Лукашэнкі быў падзелены на дзве часткі. У першай, якую палітык прамовіў па-руску, ён расказваў пра дзяржаўнасць, мір, подзвіг народа-працаўніка, які адрадзіў «абпаленую агнём вайны родную зямлю», і важнасць захавання нацыянальнай культуры і традыцый.

— Мы таксама ўсведамляем, што наш прыклад — гэта рэальны выклік праекту глабальнай уніфікацыі пад ультрамодныя каштоўнасці і так званыя Трэнды, навязаныя ўсяму свету. Разумеем, што за гэтай культурнай экспансіяй — як яе яшчэ называюць, «мяккай» — ідуць зусім не мяккія, я б нават сказаў, вельмі жорсткія для незалежных дзяржаваў наступствы: страта дзяржаўнасці і суверэнітэту. Страта сябе як народа. Таму варта памятаць, што ад таго, як мы беражом чысціню роднай мовы, якія святы і сімвалы пускаем у свой дом, залежыць будучыня нашых дзяцей, — сказаў Лукашэнка па-руску (цытата паводле прэс-службы).

Ён падкрэсліў, што неабходна адрозніваць «родныя традыцыі ад чужародных» і захоўваць «духоўныя вытокі».

Потым Лукашэнка перайшоў на беларускую мову. Гэтая частка яго прамовы была прысвечаная работнікам культуры.

— Сваімі духоўнымі, творчымі і прафесійнымі дасягненнямі вы ствараеце будучыню нашай Беларусі. Шчыра ганаруся вамі і ад усёй душы ўдзячны за вашу працу. (…) Рэалізуючы сацыяльна значныя культурныя і адукацыйныя праекты, вы дапамагаеце зберагчы гістарычную праўду і спрадвечную спадчыну беларускага народа, — сказаў Лукашэнка (цытата паводле прэс-службы).

Пад канец Лукашэнка пажадаў усім міру, дабра, здароўя, творчых поспехаў і спартыўных перамог.

Нагадаем, год таму Лукашэнка падымаў тэму беларускай мовы. На сустрэчы з навукоўцамі Нацыянальнай акадэміі навук ён сказаў, што «беларуская мова — гэта тое, што адрознівае нас ад астатніх», таму трэба «падумаць над тым», як зрабіць так, каб кожны беларус ведаў сваю мову. Аднак ніякіх канкрэтных дзеянняў пасля гэтага не было. Раней мы падрабязна расказвалі за апошнія 16 гадоў зменшылася колькасць школьнікаў, што вучацца на роднай мове.