Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  2. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  3. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  4. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  5. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  6. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  7. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  8. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  9. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  10. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  11. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  12. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  13. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
Читать по-русски


Жыхары Гомеля яшчэ ў снежні пачалі заўважаць грузавікі, якія перавозяць супрацьтанкавыя бетонныя піраміды, пра гэта паведамляў тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн». У суботу цягач з пірамідамі зноў бачылі ў Гомелі, фота апублікавала мясцовае незалежнае выданне «Флагшток». Пазней яго журналісты здолелі высветліць месцазнаходжанне адной з імаверных пляцовак, дзе вырабляюць гэтыя ўмацаванні.

"Линия Вагнера". Скринот видеосюжета телеканала "Звезда"
«Лінія Вагнера». Скрыншот відэасюжэту тэлеканала «Звезда»

Жалезабетонныя піраміды вышынёй 90−120 см, так званыя «зубы цмока», цяпер у вялікай колькасці выкарыстоўваюць улады і войскі РФ для стварэння ліній абароны паблізу мяжы з Украінай у Белгародскай вобласці і на акупаваных украінскіх тэрыторыях — іх заўважалі ў Крыме, у раёне Марыупаля і Мелітопаля. Такія ўмацаванні будуе і ПВК Вагнера ў Луганскай вобласці — і называе іх «лініяй Вагнера».

Грузавік з пірамідамі, які бачылі ў Гомелі 21 студзеня, рухаўся на выездзе з горада ва ўсходнім кірунку.

Грузовик с "зубами дракона" в Гомеле (фото отретушировано, чтобы скрыть место съемки). Источник: "Флагшток"
Грузавік з «зубамі цмока» ў Гомелі (фота адрэтушаванае, каб схаваць месца здымкі). Крыніца: «Флагшток»

Як адзначае тэлеграм-канал «МотолькоПомоги», у астатніх выпадках гамельчукі таксама бачылі «зубы цмока» на такіх грузавіках-даўгамерах, звычайна маркі «КамАЗ», як з беларускімі, так і з расійскімі нумарамі. На платформе змяшчаецца 15−20 пірамід. Паводле інфармацыі канала, умацаванні ўжо больш за месяц вырабляе Гомельскі завод жалезабетонных вырабаў і пастаўляе ў Расію, і гэта не адзінае такое прадпрыемства ў Беларусі.

Журналісты «Флагштока» праверылі сайты абвестак і на расійскім «Авіта» знайшлі размешчаную ў снежні абвестку ад прыватнай асобы, у якой прапаноўваліся на продаж бетонныя тэтраэдры, вырабленыя ў Гомелі. Аўтар абвесткі не падаў назву вытворчасці, але адзначыў, што там выпускаюць да 100 «зубоў цмока» ў дзень.

Скриншот объявления. Источник: "Флагшток"
Скрыншот абвесткі. Крыніца: «Флагшток»

Да абвесткі былі далучаныя фота з пірамідамі на месцы іх вытворчасці. Па некаторых аб’ектах на гэтых здымках журналісты змаглі вызначыць, што пляцоўка знаходзіцца ў гомельскай прамзоне па вуліцы Барыкіна на тэрыторыі Гомельскага завода гандлёвага абсталявання. Сам ён вырабы з бетону не робіць, але здае свае плошчы ў арэнду і распрадае нерухомасць.

Фото из объявления. Источник: "Флагшток"
Фота з абвесткі. Крыніца: «Флагшток»

«Флагшток» удакладняе, што пашукаў у адкрытых базах звесткі пра арганізацыі, якія зарэгістраваныя па адрасе завода і займаюцца бетоннымі вырабамі. Знайшлася толькі адна — прыватная фірма ПВУП «БетонСтройСнаб», але яна з лістапада знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі.

Дапоўнена ў 21.45. Пасля публікацыі «Люстэрка» атрымала інфармацыю пра тое, што вытворчасцю «зубоў цмока» з канца 2022 года таксама займаецца ААТ «Бабруйскі завод буйнапанэльнага домабудавання». Інфармацыя паступіла з адной крыніцы і пакуль што дадаткова не пацверджаная. Калі вы можаце пацвердзіць гэта ці ведаеце, якія яшчэ прадпрыемствы Беларусі вырабляюць супрацьтанкавыя піраміды, паведаміць пра гэта можна ў бот сувязі з рэдакцыяй.