Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  2. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  3. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  4. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  5. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  6. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  7. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  8. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  9. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  10. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  11. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  12. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  13. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
Читать по-русски


Ужо не першы месяц на мяжы Беларусі праходзяць выбарачныя нетыповыя праверкі: людзей дапытваюць сілавікі ў цывільным, правяраюць тэлефоны, даглядаюць рэчы. Больш за ўсё праверак — на мяжы з Літвой і Польшчай (але кантроль узмацнілі і ў мінскім аэрапорце, і на мяжы з Расіяй). Сабралі ў адзін тэкст усю вядомую інфармацыю: каго часцей за ўсё дапытваюць, якія пытанні задаюць, што глядзяць у тэлефоне.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Калі пачаліся ўзмоцненыя праверкі на мяжы і з чым былі звязаныя

Пра першыя выпадкі масавых дадатковых праверак і допытаў на мяжы з Літвой і Польшчай стала вядома ў канцы лютага — пачатку сакавіка гэтага года. Якраз пасля падрыву расійскага самалёта на аэрадроме ў Мачулішчах.

Пасля гэтага былі яшчэ два кароткія перыяды, калі сілавікі асабліва актыўна даглядалі людзей на мяжы. У канцы сакавіка, калі КДБ паведаміў, што спыніў тэракт у Гродне, супрацоўнікі КДБ правяралі беларусаў, якія выязджалі праз пункт пропуску «Казловічы». А таксама ў пачатку траўня, калі старшыня КДБ Іван Церцель паведаміў пра яшчэ адну спыненую спробу тэракту — напярэдадні 9 траўня. Ужо тады беларусаў дапытвалі на мяжы людзі ў цывільным.

Паводле паведамленняў чытачоў «Люстэрка», выбарачныя ператрусы і допыты на мяжы з таго часу не спыняюцца, але ўжо не маюць масавага характару. Пасля праверкі пашпартоў могуць запрасіць «на гутарку» аднаго або некалькіх пасажыраў аўтобуса ці маршруткі.

Хто ў зоне рызыкі?

Можна вылучыць тры групы людзей, якімі сілавікі асабліва цікавяцца падчас перасячэння мяжы з Літвой і Польшчай (як на ўезд, так і на выезд).

Людзі, якія прыцягваліся па «палітычных» артыкулах і ёсць ў базе «Беспарадкі»

У ноч з 26 на 27 траўня на літоўска-беларускай мяжы дапытвалі 69-гадовую Таццяну Зялко. Раней яна абараняла правы пенсіянераў. У 2021-м КДБ правёў ператрус у яе кватэры. Паводле словаў Таццяны, чалавек у цывільным і супрацоўнік памежнай службы дапытвалі яе паўтары гадзіны. Пыталіся пра ўсталяваныя на тэлефоне праграмы (тэлефона з сабой у яе не было), сувязі з Украінай, мэты паездкі за мяжу.

Пытанні ўзнікаюць да беларусаў, якія ёсць у базе «Беспарадкі». Гэта спецыяльная база, куды сілавікі заносяць звесткі людзей, што прыцягваліся па адміністрацыйных і крымінальных артыкулах. У асноўным у базе людзі, якіх затрымлівалі па пратэсных артыкулах.

— Кіроўца аўтобуса падчас пасадкі папярэдзіў, што «тым, хто ўдзельнічаў у пратэстах, трэба ісці на пашпартны кантроль у ліку першых», бо іх даўжэй правяраюць, — расказвалі чытачы «Люстэрка».

Людзі, у якіх ёсць ВНЖ або доўгатэрміновыя візы краін ЕС

Пад асаблівай увагай і беларусы, якія доўга жывуць за мяжой. Так, літаральна некалькі дзён таму ў нацыянальным аэрапорце праверылі мужчыну, які вярнуўся ў Беларусь праз год адсутнасці. Кажа, у яго быў ВНЖ іншай краіны. Яго і яшчэ дзесяць чалавек адправілі на «гутарку».

З падобным сутыкнуўся і малады чалавек, які заязджаў у краіну праз наземную мяжу 6 траўня:

— На пашпартным кантролі беларускія памежнікі спыталі мэту паездкі. Пачуўшы, што жыву і працую ў Вільнюсе, запрасілі ў пакой на размову. Цікавіліся паездкамі за мяжу за апошнія 5 гадоў.

Пытанні ў памежнікаў можа выклікаць і наяўнасць у пашпарце доўгатэрміновых візаў у краіны ЕС. Пра гэта «Люстэрку» расказаў адзін з чытачоў:

— Мяжа з Літвой. Канец траўня. Ехаў адзін на аўтамабілі. На пашпартным кантролі ўбачылі гуманітарную польскую візу, пачалі задаваць пытанні: ці часта ездзіце ў Польшчу, навошта віза такая? Потым пашпартыст выклікаў супрацоўніка вышэйшага звання. Допыт праводзіў памежнік. Ён папярэдне набраў камусьці і сказаў, што сам можа правесці допыт. Згадаў «польскую візу тыпу 21» (на польскіх гуманітарных нацыянальных візах ёсць пазнака: «Мэта выдачы — 21». — Заўв. рэд.).

Яшчэ адзін чытач лічыць, што яго брата маглі выклікаць на допыт на беларуска-літоўскай мяжы з прычыны двухгадовай нямецкай візы:

— Памежнікі забралі ў брата пашпарт, аддалі яго людзям у цывільным. Папрасілі пакінуць рэчы, узяць тэлефон і прайсці з імі. Дапытвалі толькі яго з 9−10 пасажыраў маршруткі, хоць там былі два маладыя хлопцы з нямецкім грамадзянствам. Пыталі, ці затрымлівалі яго. Правяралі пашпарт у нейкай базе.

Украінцы, якія жывуць у Беларусі, а таксама іх сваякі

Асаблівую ўвагу беларускія памежнікі пачалі надаваць і грамадзянам Украіны, якія едуць у Беларусь з ЕС. Допыты ўкраінцаў і іх сваякоў пачаліся яшчэ летась. Напрыклад, восенню ў такую сітуацыю трапіў Андрэй, які жанаты з украінкай. Па дарозе з Польшчы памежнікі ўбачылі ВНЖ жонкі і ўчынілі яму допыт. Са словаў Андрэя, у сакавіку памежнікі дапытвалі і ягоную ўкраінскую сваячку — сястру жонкі.

Чытач «Люстэрка», які ехаў з Польшчы ў канцы траўня, расказаў, што з усіх пасажыраў яго аўтобуса на допыт адправілі толькі дзвюх украінак. Яны вярнуліся ў аўтобус праз паўгадзіны «з дрыготкімі рукамі».

Хто праводзіць допыты?

Нашыя чытачы кажуць, што, як правіла, «гутаркі» вядуць людзі ў цывільным, якія адмаўляюцца прадставіцца, назваць месца службы і званне. Часам да іх далучаюцца памежнікі, а бывае, што робяць гэта самастойна.

Пра што пытаюць?

Пра мэту паездкі ў Беларусь: «навошта едзеце?», «чаму так доўга не былі ў краіне?».

Пра жыццё ў іншых краінах (асабліва пра Польшчу): «ці ёсць у вас від на жыхарства?», «дзе лепш жывецца: у Беларусі ці Польшчы?», «ці ёсць сваякі за мяжой?», «з кім сустракаліся за мяжой, ці абмяркоўвалі Беларусь?».

Пра войска і спецслужбы: «ці служаць знаёмыя або родныя ў замежнай паліцыі ці арміі?», «ці звярталіся да вас спецслужбы іншай краіны?», «ці вербавалі вас?», «калі полк Каліноўскага ўвойдзе ў Беларусь, вы будзеце радавацца?».

Пра Украіну: «ці ёсць родныя ва Украіне?», «якая мэта ранейшых паездак ва Украіну?», «ці служаць знаёмыя ва УСУ?», «ці дапамагаеце УСУ?», «што ведаеце пра перамяшчэнне ваеннай тэхнікі?».

Пра ўдзел у пратэстах у 2020 годзе: «за каго галасавалі на выбарах 2020 года?», «удзельнічалі ў пратэстах?», «затрымліваліся?».

Пра фінансы: «ці павінныя вы камусьці перадаць грошы ў Беларусі?».

Як выглядае праверка тэлефонаў

Усе суразмоўцы «Люстэрка» апісваюць прыкладна аднолькавы алгарытм праверкі тэлефонаў на мяжы: людзі ў цывільным глядзяць фота і спіс кантактаў, падпіскі на каналы ў Telegram і Viber, наяўнасць мэсэнджара Signal.

Адсутнасць на тэлефоне Telegram можа выклікаць падазрэнне. Праваабарончы цэнтр «Вясна» апісваў выпадак беларуса, якога знялі з аўтобуса на мяжы з ЕС і затрымалі. Перад затрыманнем яго прымусілі ўсталяваць мэсэнджар, каб паглядзець старыя падпіскі на каналы і чаты.

Таксама сілавікі могуць загружаць з яго інфармацыю, падключацца да акаўнта ў мэсэнджары, а таксама ўсталёўваць на дэвайс чат-бот «Магніт» (пра яго мы ўжо расказвалі) і іншыя праграмы.

А ноўтбукі глядзяць?

Чытачы «Люстэрка» кажуць, што сілавікоў цікавяць у асноўным тэлефоны. Ноўтбукі, як правіла, у пункце пропуску не правяраюць. Пакуль.

Мытня таксама пільна правярае?

Так. Да прыкладу, на мінулых выходных пасля допыту аўтамабіль актывісткі Таццяны Зялко ў пункце пропуску «Катлоўка» на беларуска-літоўскай мяжы даглядалі шэсць чалавек.

— Знайшлі нават тое, што кіроўца не мог знайсці некалькі месяцаў пад сядзеннем машыны. Больш за тое, яны выбралі ўсе запячатаныя рэчы (напрыклад, каву або пакеты з капсуламі для мыцця). І мы пацягнулі ўсё гэта на рэнтген — а раптам я запячатала што туды… І толькі потым паехалі дадому, — адзначыла яна.

У людзей, якія трапілі ў базу «Беспарадкі», скрупулёзна даглядаюць асабістыя рэчы.

— Мытнік зазірнуў ва ўсе кішэні заплечніка і кашалька. У майго брата, які не ў базе, так скрупулёзна асабістыя рэчы не глядзелі, — кажа наш чытач, які перасякаў мяжу ў пачатку траўня.

Колькі людзей затрымалі пасля допытаў на мяжы

Праваабаронцы з праекта «Прававая ініцыятыва» называлі лічбу ў 58 чалавек, якіх затрымалі ў 2022 годзе па вяртанні ў Беларусь пасля доўгага знаходжання за мяжой. Праўда, яны не ўдакладняюць, калі менавіта гэта адбылося: проста на мяжы ці пазней. Таму колькасць затрыманняў пасля «гутарак» з людзьмі ў цывільным у памежных пунктах невядомая. Але ёсць інфармацыя пра як мінімум два выпадкі затрымання пасля праверак на мяжы. Так, да прыкладу, пасля «гутарак» на расійскай мяжы і праверкі тэлефона затрымалі музыкаў гурта faceOFF. Іх адправілі на «суткі».

Яшчэ пра адзін выпадак «Люстэрку» расказаў і заснавальнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак:

— Нам вядомы адзін выпадак затрымання на расійска-беларускай мяжы. Гэта было ў першыя дні з’яўлення кантрольных пунктаў. Чалавек вяртаўся з Расіі, не быў гатовы да праверак, не пачысціў мабільны. Яго затрымалі на 15 сутак. Што з ім цяпер, нам пакуль невядома.

Чытайце таксама