Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  2. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  3. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  4. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  5. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  6. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  7. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  8. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  9. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  10. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  11. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  12. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  13. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
Читать по-русски


Вось ужо чацвёрты дзень мы спрабуем высветліць, дзе будуць размяшчацца найміты ПВК Вагнера, якія могуць аказацца ў Беларусі. Увесь гэты час у рэдакцыю «Люстэрка» дасылаюць мноства паведамленняў на гэтую тэму, часцяком — хлуслівых. Падчас праверкі адной з зачэпак нашая журналістка пад выглядам звычайнай грамадзянкі патэлефанавала ў аддзел архітэктуры і будаўніцтва Асіповіцкага райвыканкама. Трубку ўзяла чыноўніца, з якой атрымаўся нечаканы дыялог. Вам варта яго прачытаць.

Боец частной военной компании "Вагнер" показывает победный знак на улице возле штаба Южного военного округа в городе Ростов-на-Дону, Россия, 24 июня 2023 года. Фото: Reuters
Баец ПВК Вагнера ля штаба Паўднёвай вайсковай акругі ў Растове-на-Доне, 24 чэрвеня 2023 года. Фота: Reuters

— Хацела б вось што ўдакладніць. Мама мая на дачы ў вёсцы Цэль. Патэлефанавала ўсхваляваная. Кажа, рамонт ідзе ў частцы старой. Ходзяць чуткі, што там нейкая частка з расійскімі вайскоўцамі будзе.

— Будзе частка ў Цэлі.

— Якая частка? Яе ж яшчэ ў 2018 годзе прыбралі адтуль? Што, зноў назад вернуць?

— ПВК Вагнера.

— Вы думаеце, што яна там будзе?

— Што значыць «думаеце»? У інтэрнэце напісана. Я кажу тое, што я чытала ў інтэрнэце. Я лічу, што так.

— Чуткі такія ходзяць, але, можа, вы нешта больш афіцыйнае скажаце?

— Разумееце, вы ў мяне пытаеце такую афіцыйную інфармацыю, якую я, напрыклад, не ведаю. Я вам кажу тое, што я чытала ў інтэрнэце.

— А ў каго даведацца? Проста ўсе пачынаюць хвалявацца, бо там [у Цэлі] не так шмат людзей. І яшчэ ПВК Вагнера…

— І што? І што, выганім ПВК Вагнера? (смяецца)

— Слухайце, гэта людзі, якія сядзелі за забойства, за цяжкія злачынствы. Не вельмі б хацелася такіх суседзяў, я вам шчыра скажу. Таму мама расхвалявалася і тэлефануе. Вось бачыла, што там фарбуюць, плітку кладуць. Вось яна і хвалюецца. Я яе разумею. Я б таксама хвалявалася і баялася. Дык у каго даведацца, хто там будзе?

— Старшыні райвыканкама паспрабуйце ў прыёмны пакой патэлефанаваць. Ведаеце, я проста не магу зразумець. Вось вы хвалюецеся. І што? І далей што? Калі там робіцца, вы ж разумееце, што гэта ўсё робіцца ў адпаведнасці з даручэннямі, указаннямі і ўсім астатнім. Так? Рашэннямі нейкімі, правільна? Што вы хвалюецеся? Што вашае хваляванне вырашыць?

— Мне цікава, чаму нам не паведамляюць, мы ўсё ж жыхары.

— Чаму не паведамляюць? У інтэрнэце інфармацыя, Я ж вам кажу, размешчаная. Якім чынам вам павінныя гэта паведамляць? Раскажыце. Вось як вы лічыце?

— Па тэлевізары чаму пра гэта не гавораць?

— Гэта пытанне да СМІ. У інтэрнэце такая інфармацыя ёсць.

— Што будзе ПВК Вагнера ў Асіповічах? Я давяраю афіцыйным СМІ, а там такога не было. І вось я здзіўленая.

— Я магу вам сказаць толькі, што я ў інтэрнэце гэта чытала, што так, будзе размяшчацца ПВК Вагнера. Так, нават сёння наш прэзідэнт расказваў, што ПВК Вагнера будзе ў Беларусі, што мы павінныя браць ад іх досвед і ўсё астатняе (гэта было ўчора, 27 чэрвеня. — Заўв. рэд.).

— Ён і пра частку сказаў, што нейкую там дадуць, але дакладна ж не казаў дзе [яе размесцяць].

— Паспрабуйце патэлефанаваць у прыёмный пакой [старшыні райвыканкама]. Я проста так, як і вы, чула. Падрабязней вам не магу сказаць. А ў сельскі савет вы не хочаце патэлефанаваць?

— Яны нічога не ведаюць. Кажуць, што не ў курсе.

— Ну добра, усё выдатна, Божа. Значыць, не ведаюць і не трэба (смяецца). А вы не хвалюйцеся. Вось што ад вашага хвалявання зменіцца, раскажыце?

— Слухайце, можа, дачу ўжо трэба прадаваць?

— Чаго дачу прадаваць?

— Бо туды прыедуць гэтыя хлопцы-крымінальнікі.

— Дык ведаеце колькі жаніхоў прыедзе! (смяецца)

— Дзякуй, не трэба. Калі ласка, без такіх жаніхоў.

— Наадварот, вы будзеце пад аховай такой. Нічога не страшна.

— Тое, што я чула пра ПВК Вагнера — такой аховы трэба баяцца. Я вам сур’ёзна кажу.

— Ну, не ведаю. Кажуць шмат чаго, кажуць, і курэй дояць. Тым не менш гэта ж ваенізаваная частка. Нават калі гэта і ПВК Вагнера. Гэта ж не проста так, як той казаў. Усе сур’ёзна падпарадкоўваюцца загадам і ўсяму астатняму. Таму, мне здаецца, у страху вочы вялікія.

— Я чытала, як некаторыя вярталіся з Украіны і забівалі людзей.

— Я думаю, не можа такога быць. Я дакладна гэтак жа глядзела, што [падчас мяцяжу] усё было паважна, высакародна: і транспарт хадзіў спраўна, і ўсе муніцыпальныя службы працавалі ў Расіі. І не думаю, што калі б быў такі разбой, то іх бы спакойна ўзялі на нашую тэрыторыю. Вось гэта я ўпэўненая. Гэта называецца нагнятаць абстаноўку.

— Але калі б у нас [так, як у Расіі] выпусцілі зняволеных з Глыбоцкай калоніі, якія цяпер сядзяць па 20−25 гадоў за расчляненне, вось як бы вы загаварылі? Я б асабіста вельмі хвалявалася.

— Але скажыце мне, калі ласка, а вось у вас інфармацыя, што там такія служаць? Дакладная?

— З таго, што Прыгожын набіраў іх у калоніях, і пра гэта казалі нават цэнтральныя расійскія каналы, я раблю выснову, што так.

— Карацей, ладна. Не будзем з вамі ўступаць у палеміку. Разумееце, гэта называецца «вы казалі, я казала». Я вам расказала, што чула я, вы мне расказалі, што чулі вы. Усе засталіся пры сваім.

— То-бок мы пакуль не ведаем, будуць яны ў нас ці не?

— Не, пакуль не. Падрыхтоўка, я так разумею, ідзе.

Чытайце таксама