Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  2. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  3. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  4. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  5. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  6. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  7. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  8. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  9. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  10. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  11. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  12. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  13. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
Читать по-русски


На нарадзе, прысвечанай адукацыі, Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў школьныя падручнікі. Генпракурор Беларусі Андрэй Швед пайшоў далей — ён абурыўся колькасцю англійскай мовы ў школах, а таксама факультатывам. Сюжэт пра гэта паказалі ў эфіры дзяржтэлеканала СТБ.

Андрей Швед. Скриншот видео СТВ
Андрэй Швед. Скрыншот відэа СТБ

«Па шэрагу класаў колькасць гадзін на вывучэнне англійскай мовы большая ў сукупнасці, чым на вывучэнне беларускай і рускай моваў. Мы рыхтуем працоўную сілу для Захаду? А ў нас вось 3-і клас англійская мова значна большая, чым у сукупнасці руская і беларуская, тады ўзнікае пытанне з пункту гледжання падыходаў па арганізацыі навучальнага працэсу», — заявіў Швед.

Яго абурэнне выклікаў таксама факультатыў «Абаронцы беларускай зямлі», у межах якога разглядаецца дзейнасць Арміі Краёвай.

«Гэта ўсё праз прызму навучальных дапаможнікаў для 10−11 класаў. Вывучаецца дзейнасць Арміі Краёвай, звяртаю ўвагу, гэта 23-ы год, у рамках тэмы партызанскага і падпольнага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны», — адзначыў генпракурор.

Раней ён таксама выказаўся наконт падручнікаў. На яго думку, «адчуванне складваецца, што людзі зарабляюць на гэтым грошы, бо ствараюць так званыя навучальныя дапаможнікі».