Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  2. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  3. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  4. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  5. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  6. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  7. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  8. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  9. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  10. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  11. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  12. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  13. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
Читать по-русски


Днямі ў адной са школ Магілёва ў некаторых старшакласнікаў «супрацоўнікі ў форме» правяралі заплечнікі. Пра гэта ў рэдакцыю паведамілі бацькі аднаго са школьнікаў. Іх абурыла, што хтосьці можа глядзець асабістыя рэчы дзяцей без дазволу іх законных прадстаўнікоў. Даведаліся дэталі ў школе і ў юрыста.

Снимок используется в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Бацькі: «Мы ў сям'і былі ў шоку, сядзелі на эмоцыях»

Паводле словаў бацькоў, днямі іх дзіця заўважыла ў школе «супрацоўнікаў у форме». Прадстаўнік якой сілавой структуры гэта быў, яно не ведае.

— Дзіця расказвала, што праверкі закранулі вучняў 8−11 класаў. Да кагосьці заходзілі ў клас падчас урока, да кагосьці — у раздзявалку пасля фізкультуры, кагосьці глядзелі на калідоры на перапынку. Дзесьці ў клас заходзілі і без праверкі сыходзілі. Як вызначалі, каго глядзець, не ведаем, можа, выгляд меў значэнне, — мяркуюць бацькі. — Як ішлі праверкі ў іншых, нам не вядома. У дзіцяці папрасілі адкрыць заплечнік і паглядзелі. У кішэні не лезлі, прасілі яго самога дастаць тое, што ў іх было.

Сярод правяральнікаў, кажуць суразмоўцы, іх дзіця бачыла «пяць супрацоўнікаў у форме» і чула, што быў вахцёр.

— Ніхто не казаў, з чым гэта звязана. Потым ужо высветлілася, што шукаюць вейпы (электронныя цыгарэты. — Заўв. рэд.). З таго, што кажуць у школе, у кагосьці нешта знайшлі, — дзеляцца пачутым бацькі. — Думаю, гэта былі прафілактычныя мерапрыемствы. Дзіця прыйшло дадому ў жаху, кажа, ніколі такога не было. Мы ў сям'і былі ў шоку, сядзелі на эмоцыях. Чаму бацькоў не выклікалі?

Школа: «Яны ж не даглядаюць, яны просяць: „Адкрыйце, калі ласка, ваш заплечнік ці асабістыя рэчы“»

Журналісты «Люстэрка» патэлефанавалі ў тую самую школу Магілёва як бацькі старшакласнікаў. У гутарцы з некалькімі супрацоўнікамі інфармацыю пра нейкія масавыя праверкі нам не пацвердзілі.

Фото: pexels.com
Ілюстрацыйны здымак. Фота: pexels.com

Аднак у адміністрацыі патлумачылі, што ў школе ёсць супрацоўнікі пазаведамаснай аховы (гаворка пра супрацоўнікаў Дэпартамента аховы МУС), якія сочаць за парадкам. За тым, што адбываецца ў навучальнай установе, яны назіраюць праз відэакамеры. І калі заўважылі нешта падазронае ці ім хтосьці нешта расказаў, могуць папрасіць дзіця паказаць заплечнік. Пры гэтым, падкрэслілі ў школе, дзяцей «не мацаюць і не даглядаюць».

— Яна не правярала (гаворка пра супрацоўніцу Дэпартамента аховы. — Заўв. рэд.), а, напэўна, проста папрасіла адкрыць [заплечнік]. Гэта ўваходзіць у іх службовыя абавязкі, — расказалі ў адміністрацыі школы. — У нас, у настаўнікаў, пазаведамасная ахова на тэрыторыі таксама можа папрасіць адкрыць асабістыя рэчы. Супрацоўнікі ж не даглядаюць, а просяць: «Адкрыйце, калі ласка, ваш заплечнік ці асабістыя рэчы». Маюць на гэта поўнае права. Яны адносяцца да праваахоўных органаў, у іх ёсць свае правілы. Яны нічога не парушаюць.

На падставе якога дакумента супрацоўнікі Дэпартамента аховы могуць правяраць заплечнікі вучняў, у адміністрацыі не адказалі. Пытанню пра тое, чаму перад праверкай не патэлефанавалі бацькам як законным прадстаўнікам дзіцяці, нават здзівіліся:

— Калі дзіця прыйшло ў школу, яго могуць спыніць на калідоры, папрасіць паказаць рэчы. Гэта ж ахова, у іх ёсць свае правілы і абавязкі.

Пры гэтым у адміністрацыі ўдакладнілі: калі ў школьніка знаходзяць нешта забароненае, з бацькамі звязваюцца.

У адміністрацыі адзначылі, што дзеці прыносяць у школу «вельмі шмат усякай лухты». Сярод яе — вейпы.

— Яны прыраўноўваюцца да цыгарэт, а тэрыторыя школы — зона, свабодная ад курэння, — расказалі ў адміністрацыі. — І гэта пастаноўка на ўлік (пазней юрыст патлумачыла, што за вейпы ў заплечніку на ўлік не ставяць, для гэтага мусяць быць сур’ёзнейшыя падставы. — Заўв. рэд.). Гэта для бяспекі дзяцей у першую чаргу. Каб потым не было нюансаў, каб у першую чаргу дзіця не атруцілася тым, што пакурыць, і засталося жывое і здаровае. Дзе гарантыя, што не будзе алергіі ці яшчэ чагосьці?

У навучальнай установе запэўнілі, што «тут дзіця ніхто не пакрыўдзіць», і папрасілі лішні раз пагаварыць з дзіцем, даведацца, ці не хавае яно што-небудзь ад бацькоў.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Юрыст: «Што рабіць, калі дзіця не хоча добраахвотна паказваць свае асабістыя рэчы?»

Паводле спецыялісткі па адукацыйным праве Наталлі (з меркаванняў бяспекі мы змянілі імя суразмоўніцы), няма адназначнага адказу на пытанне, ці можа супрацоўнік пазаведамаснай аховы праверыць заплечнікі дзяцей, не паведаміўшы пра гэта бацькам. Усё залежыць ад сітуацыі.

— У работнікаў, якія сочаць за аховай аб’екта, прапускным рэжымам і ўнутрыаб'ектавым рэжымам, ёсць службовыя інструкцыі. Акрамя таго, школы па ўзгадненні з Дэпартаментам аховы МУС распрацоўваюць унутраныя дакументы — яны і рэгламентуюць парадак прапускнога рэжыму. Напрыклад, што такое прапускны рэжым, якія ў яго правілы. Я паглядзела розныя сайты школ. Гэтыя інструкцыі вельмі розныя ў розных установах адукацыі, — уводзіць у курс справы Наталля і ўдакладняе, што кожная школа ўводзіць свае правілы, грунтуючыся на шэраг дакументаў КДБ, МУС і Мінадукацыі.

Для прыкладу суразмоўніца прапануе разабраць інструкцыю СШ № 219 Мінска. У ёй напісана, што ў школе вучням забаронена захоўваць і выкарыстоўваць «забароненыя прадметы і рэчывы» (п. 3.7). Потым гаворыцца, што гэта за прадметы. Напрыклад, алкаголь, электронныя цыгарэты. Пры гэтым супрацоўнік пазаведамаснай аховы абавязаны забяспечваць парадак у школе і спыняць супрацьпраўныя дзеянні (п. 12.1).

— І тады ўзнікае пытанне: пры падазрэнні, што дзіця нешта парушае, якія дзеянні супрацоўніка пазаведамаснай аховы? — задаецца пытаннем суразмоўніца. — Можа ён зазірнуць у заплечнік школьніка ці не, калі лічыць, што там ёсць нешта забароненае?

Тут некалькі варыянтаў. Паводле юрыста, супрацоўнік аховы можа папрасіць дзіця паказаць яму заплечнік. Калі школьнік гэта робіць, то ахоўнік мае права яго паглядзець. Тэлефанаваць для гэтага бацькам і пытаць дазвол не трэба. Ніякіх парушэнняў тут няма.

— Але што рабіць, калі дзіця не хоча добраахвотна паказваць свае асабістыя рэчы? — працягвае суразмоўніца. — У такім выпадку, калі ёсць падазрэнні, што вучань парушае заканадаўства, то супрацоўнік пазаведамаснай аховы мае права арганізаваць агляд рэчаў у парадку, прадугледжаным заканадаўствам. Які гэта парадак? Выклікаць міліцыю ці прадстаўнікоў адміністрацыі, то-бок намесніка дырэктара па гаспадарчай частцы або дзяжурнага адміністратара. Затым ён агучвае ім свае падазрэнні, і разам яны вырашаюць, наколькі гэта сур’ёзна і што рабіць. Напрыклад, ёсць падазрэнне, што ў дзіцяці агнястрэльная зброя, тады яны могуць выклікаць ваенізаваную ахову і дагледзець асабістыя рэчы вучня, бо існуе пагроза грамадскаму парадку.

Калі ж гэта падазрэнне на вейп і дзіця не згаджаецца паказаць заплечнік, то супрацоўнік ці прадстаўнік адміністрацыі павінныя звязацца з яго бацькамі. Без іх ведама глядзець заплечнік дзіцяці нельга.

— Інакш такія дзеянні незаконныя, — удакладняе спецыялістка.

Паводле яе словаў, бацькі павінныя пагаварыць з дзецьмі пра тое, як паводзіць сябе, калі ў школе іх папрасілі паказаць асабістыя рэчы.

— Маё меркаванне — такі агляд не мусіць быць нормай, таму я б вучыла дзіця ў выпадку нейкай сітуацыі не агрэсаваць, то-бок не спрачацца, а папрасіць патэлефанаваць бацькам або, калі ёсць такая магчымасць, адразу самому іх набраць, — адзначае Наталля. — Гэта дазволіць уключыць маму ці тату ў дыялог з правяральнікам. І перавесці ціск на дзіця ва ўзаемадзеянне паміж дарослымі.

На пытанне, што рабіць бацькам, калі іх абурыла, што ў дзіцяці праверылі асабістыя рэчы, не паведаміўшы маці ці бацьку, юрыст адказвае:

— Я б адразу звярнулася ў пісьмовым выглядзе ў школу. Электронны зварот можна выслаць на e-mail. У ім напісаць: «Паводле інфармацыі, атрыманай ад дзяцей…» — і далей пісьменна выкласці, што адбылося. Але не ў абвінаваўчым выглядзе. Затым папрасіць даць тлумачэнні са спасылкамі на закон, што паслужыла падставай агляду.

Чытайце таксама