Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  2. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  3. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  4. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  5. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  6. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  7. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  8. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  9. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  10. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  11. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  12. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  13. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  14. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
Читать по-русски


У вёсцы Цыкуны Гомельскага раёна чыноўнікі сустрэліся з дачнікамі і мясцовымі жыхарамі, якія пратэставалі супраць арэнды мясцовай сажалкі пад платную рыбалку. Людзям заявілі, што ўгода цалкам законная, і ў сваю чаргу прыгразілі штрафамі за сметнікі ў неналежным месцы, паведамляе «Маяк».

Такім быў адпачынак на сажалцы ў раёне Цыкуноў да перадачы вадаёма ў арэнду. Фота: «Флагшток»

Намеснік старшыні абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Павел Новікаў сцвярджае, што арандатары вадаёма — ТАА «ГрынПлейс» — не парушалі прыродаахоўнага заканадаўства:

— Дакументальна пацверджана, што гэтая мясцовасць уяўляе сабой тарфяныя паклады (частка іх даўно выпрацаваная), якія распасціраюцца да Міхалькоў. Вадаём ля вёскі Цыкуны — штучнага паходжання, узнік на месцы былых распрацовак і профільным міністэрствам унесены ў пералік вадаёмаў для здавання ў арэнду.

У сваю чаргу чыноўнік папракнуў дачнікаў і мясцовых жыхароў за пастаянныя кучы бытавога смецця, хоць у іх ёсць магчымасць замовіць транспарт і вывезці ўсе адкіды:

— За выкід смецця ў неналежным месцы парушальнікі будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці. Пасля ўсталявання фотапастак, думаю, такіх негатыўных фактаў стане менш.

Прысутным таксама заявілі, што зямельны ўчастак плошчай 70 гектараў і вадаём у Цыкунах перададзеныя ў арэнду на законных падставах да 2036 года.

Многія людзі выказалі незадаволенасць праз тое, што пасля перадачы сажалкі ў арэнду яны больш не могуць там купацца. Аднак у ТРВАД патлумачылі, што пляжу тут і не мусіць быць — абсталяванне месцаў купання ў абводненых кар’ерах і сажалках-капанях забароненае.

Суарандатар вадаёма Віктар Крот паабяцаў, што бераг вадаёма, дзе прывыклі адпачываць мясцовыя і дачнікі, прывядуць у парадак, а для рыбакоў паставяць масткі з альтанкамі на выпадак непагадзі.

— Мясцовыя жыхары і дачнікі могуць лавіць рыбу з берага бясплатна, але калі скарыстаюцца створанымі ўмовамі лоўлі з воднай роўнядзі, то заплацяць палову цаны, — сказаў ён. Аднак частка людзей усё роўна засталася незадаволеная.

Нагадаем, раней паведамлялася, што ў лістападзе 2021 года жыхары вёскі Цыкуны і ўладальнікі шматлікіх дачных участкаў даведаліся, што мясцовую сажалку плануюць прыстасаваць для аказання платных паслуг «рэкрэацыйнага рыбаводства».

Праект, вынесены на грамадскае абмеркаванне, прадугледжваў пабудову на беразе возера комплексу будынкаў і збудаванняў для «аказання паслуг з мэтай рэкрэацыйнага рыбаводства». З трох бакоў вадаёма меркавалася размясціць дзевяць двухпакаёвых дамкоў і адзін «Дом рыбака» з вялікай гасцёўняй. Таксама праект прадугледжваў саўну і адміністрацыйны корпус.

Падчас грамадскага абмеркавання стала вядома, што прадпрымальнікі з ТАА «ГрынПлейс» ужо атрымалі ўхвалу ад мясцовых уладаў і зарыбілі вадаём, а мясцовым жыхарам прапанавалі 80-працэнтную зніжку на свае паслугі.

Жыхары выказаліся рэзка супраць рэалізацыі праекта. Фактычна яны трацілі месца адпачынку на беразе вадаёма, што было асабліва адчувальна ў летні перыяд. З 345 зваротаў грамадзян, скіраваных у Гомельскі райвыканкам, 343 былі супраць рэалізацыі праекта. Людзі нават выходзілі на пратэст, за імі назірала міліцыя.

Акрамя таго, 42 чалавекі былі аштрафаваныя нібыта за купанне ў не абсталяваным для гэтага месцы.